Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 ДЗЁН НА ВЫБАР НАЙЛЕПШАГА ЗЬ “ПЯЦЁРКІ”


Алена Радкевіч, Прага

(Домаш: ) “Такая размова ў нас адбылася. Мы цьвёрда дамовіліся, што праз некалькі тыдняў, прыкладна да 15 ліпеня ўсё ж такі паміж сабой вызначымся. Усё будзе залежаць ад цяперашняй кампаніі. Асноўным крытэрам будуць вынікі цяперашняй кампаніі па зборы подпісаў і рэйтынг кагосьці з нас”.

(Карэспандэнт: ) “15 ліпеня – гэта тэрмін, калі яшчэ збор подпісаў не завершыцца…”

(Домаш: ) “Папярэдняя інфармацыя будзе. Сёньня, напрыклад, мы ведаем, што ў нас ідзе збор подпісаў прыкладна па 10 тысяч у дзень”.

(Карэспандэнт: ) “Значыць, калі да 15 ліпеня прэтэндэнты зь “пяцёркі” вызначаць аднаго кандыдата, тады неабходнасьць у скліканьні Кангрэсу дэмсілаў адпадзе, а калі да 15 ліпеня такі выбар ня будзе зроблены, давядзецца ўсё ж склікаць Кангрэс дэмсілаў?”

(Домаш: ) “Кангрэс дэмсілаў, магчыма, спатрэбіцца ўсё ж такі для выказваньня падтрымкі таму адзінаму кандыдату. Так што ня выключана, што і ў адным і ў другім выпадках Кангрэс дэмакратычных сілаў можа адбыцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG