Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДНОСІНЫ ЎКРАІНЫ І ЗША ПАЛЯПШАЮЦЦА?


Вольга Караткевіч, Прага

Кіраўнік Пэнтагону падкрэсьліў, што Вашынгтон зацікаўленыя ў разьвіцьці супрацоўніцтва з Украінай (цытую): “Разьвіцьцё стабільнай і квітнеючай Украіны, якая арыентаваная на Захад, важна ня толькі для самой Украіны, але і для ЗША, Эўропы і ўсёй эўраатлянтычнай прасторы,” – заявіў Рамсфэльд.

Пракамэнтаваць візыт мы папрасілі Анатоля Грыцэнку, прэзыдэнта Ўкраінскага цэнтру эканамічных і палітычных дасьледаваньняў імя Аляксандра Разумнага. На сувязі – Кіеў:

(Грыцэнка: ) “Дачыненьні паміж Украінай і Злучанымі Штатамі ад таго палітычнага скандалу, які разгарэўся ва Ўкраіне найменш пацярпелі ў вайсковай сфэры. У адрозьненьне ад эканамічнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў палітычнай сфэры, энэргетычнай сфэры, дачыненьні ў вайсковай разьвіваюцца стабільна і па нарастальнай. У пэрыяд ад 1992 году ЗША аказалі фінансавую падтрымку ўзброеным сілам Украіны ў памеры больш за 80 мільёнаў даляраў ЗША. Супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры адбываецца, фактычна, незалежна ад падзеяў у іншых сфэрах”.

Мы папрасілі Анатоля Грыцэнку пракамэнтаваць аптымістычную танальнасьць выніковых заяваў. У прыватнасьці, Дональд Рамсфэльд сустрэчу зь кіраўніцтвам Украіны назваў “цудоўнай”…

(Грыцэнка: ) “Што да аптымістычных заяваў пасьля сустрэчы зь кіраўніцтвам Украіны, я думаю, тут трэба выдзеліць сэнсавую частку і дыпляматычную частку. Злучаныя Штаты пастаянна выказваюць занепакоенасьць з прычыны парушэньня правоў чалавека, з прычыны затрымкі дэмакратычных пераўтварэньняў. Таму я ня думаю, што зараз яны атрымалі пераканаўчыя сьведчаньні, што ў нас тут адбудуцца кардынальныя зьмены. Што тычыцца дыпляматычнай часткі, дык гэта – першы візыт высокага амэрыканскага прадстаўніка ўраду ў нашую краіну. Што цікава – гэта першы ягоны візыт сярод іншых дзяржаваў, і ён таксама ва Ўкраіну. Дыпляматычную частку я б не пераацэньваў. Я б сказаў, што ёсьць такі пэўны элемэнт замарожанасьці палітычных дачыненьняў на самым высокім узроўні. Магчыма, гэты візыт гаворыць, што Ўкраіна ўжо пачынае адкрывацца для дачыненьняў Але дачыненьні ў вайсковай сфэры разьвіваюцца найбольш эфэктыўна”.

Гэта быў Анатоль Грыцэнка, прэзыдэнт Украінскага цэнтру эканамічных і палітычных дасьледаваньняў імя Аляксандра Разумнага.

Спадар Грыцэнка дадаў, што, паводле апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных яго Цэнтрам, на пытаньне “Дачыненьням зь якой краінай украінцы аддаюць перавагу” – на фоне іншых краінаў Злучаныя Штаты атрымліваюць 5-6 працэнтаў галасоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG