Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ПЯТЫ ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ РЭЗКА ПАГОРШЫЛАСЯ ЗДАРОЎЕ АКТЫВІСТА БНФ У КРЫЧАВЕ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёўская вобласьць

У заяве падпісанты пратэстуюць супраць незаконнага ўтрыманьня спадара Баравікова пад вартай і патрабуюць яго неадкладнага вызваленьня. Сяргей Баравікоў пачаў галадоўку адразу пасьля асуджэньня на 7 сутак арышту па абвінавачаньні ў аказаньні супаруціву міліцыянтам. На пяты дзень галадоўкі ён пачаў страчваць прытомнасьць – у яго абвастрылася язва страўніка.

Намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі БНФ такім чынам выказаў свой пратэст супраць судовага рашэньня, якое ён лічыць незаконным. Ён быў затрыманы 9 траўня падчас распаўсюджваньня налепак з пытаньнямі пра лёс Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара і Зьмітра Завадзкага. Прадстаўнікі міліцыі ў цывільным не паказалі свае пасьведчаньні, і Баравікоў быў вымушаны змагацца зь невядомымі людзьмі. Менавіта таму ён і быў абвінавачаны ў супраціве міліцыі.

Адметна, што напярэдадні гэтых падзеяў мясцовыя прадстаўнікі апазыцыі зьвярнуліся ў пракуратуру з просьбай адмяніць рашэньне райвыканкаму, паводле якога, у крычаўскіх вёсках забараняецца правядзеньне пікетаў у падтрымку тых палітыкаў, якія зьніклі бязь вестак.

У працягу двух дзён прадстаўнікі Беларускага Гэльсінскага камітэту і калегі па партыі спрабуюуць наведаць зьняволенага, аднак без тлумачэньня прычынаў прадстаўнікі праваахоўчых ворганаў адмаўляюцца арганізаваць сустрэчу. Між тым, стан Здароўя Сяргея Баравікова пагаршаецца, але ён адмаўляецца ад мэдычнай дапамогі.

У крычаўскай арганізацыі АГП паведамілі, што яе лідэр Анатоль Лябедзька зьбіраецца зьвярнуцца да кіраўнікоў крычаўскай вэртыкалі з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня вязьня. А падпісанты нагадалі міліцыянтам пра магчымую адказнасьць у выпадку далейшага пагаршэньня здароўя арыштаванага і запатрабавалі неадкладна перавесьці яго ў шпіталь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG