Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКАЯ МІЛІЦЫЯ МАБІЛІЗУЕ ЎСЕ НАЯЎНЫЯ СРОДКІ ДЗЕЛЯ ЗАЎТРАШНЯГА ЧАРНОБЫЛЬСКАГА ШЛЯХУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Начальнік менскай міліцыі генэрал-маёр Аляксандар Рак сёньня правёў нараду, падчас якой інструктаваў падначаленых на выпадак, калі Чарнобыльскае шэсьце адхіліцца ад прызначанага гарвыканкамам маршруту.

Далі загад мабілізаваць ўсе наяўныя сілы гарадзкой міліцыі. Паабяцалі падтрымку частак унутраных войскаў, якія напярэдадні прайшлі спэцыяльную падрыхтоўку на лётным полі вайсковага аэрадрому ў Мачулішчах пад Менскам — вучыліся разганяць мітынгоўцаў. Аднак колькі сілаў і якія сродкі будуць выкарыстаныя ў абароне дзяржаўных аб’ектаў, не афішуецца.

Паводле дасьведчаных крыніцаў з ізалятараў часовага ўтрыманьня, там ужо маюць загад кіраўніцтва падрыхтаваць на 26 красавіка максымальную колькасьць вольных камэраў.

Між тым, арганізатары шэсьця не пакідаюць надзеі дамовіцца зь міліцыяй і прадухіліць сілавы варыянт разьвіцьця падзеяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG