Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЕ ЧЫНАВЕНСТВА Ў ХХІ СТАГОДЗЬДЗІ


Аўтар і вядучы: Юры Дракахруст, Прага

(Дракахруст: ) “У апошнім нумары часопісу “Кур’ер” былі надрукаваныя артыкулы Аляксандра Пласкавіцкага і Анатоля Гуляева, прысьвечаныя беларускаму чынавенству. Абодва аўтары ведаюць прадмет ня з кніжак: да мінулага году сп-р Пласкавіцкі ўзначальваў галоўнае праўнае ўпраўленьне адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, Анатоль Гуляеў яшчэ ў савецкія часы быў карэспандэнтам па Беларусі газэты ЦК КПСС “Сельская жизнь”. Тым ня менш абодва аўтары на старонках часопісу ўступілі ў завочную дыскусію, бо прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў на беларускае чынавенства.

У гады перабудовы чыноўнік, бюракрат быў ці не галоўным аб’ектам крытычных стрэлаў друку. Зараз незалежны беларускі друк часам ці не пяе дыфірамбы працаўнікам апарату, празрыста намякаючы на тое, што менавіта чыноўнікі – трымальнікі адміністрацыйнага рэсурсу – здольныя пахаваць Аляксандра Лукашэнку. Да гэтай тэмы мы яшчэ вернемся, а зараз пытаньне – а ці на самой справе беларускае чынавенства такое добрае? Аляксандр Пласкавіцкі, Вам слова”.

(Пласкавіцкі: ) “Яно ня добрае, яно дрэннае. Зараз яму Аляксандар Рыгоравіч не перашкаджае і надалей ня будзе перашкаджаць. А калі будзе перашкаджаць, то ўбачыць, якая моц у беларускага чынавенства. Я лічу, што ў апошнія гады савецкай улады сфармавалася бюракратычнае асяродзьдзе, якое адрозьнівалася ад таго асяродзьдзя, што было раней. Дармаедства – гэта адметная рыса бюракратыі, якая панавала ў апошнія гады савецкай улады. У шэрагу краінаў іх зараз няма: іх ці адсунулі, ці перарабілі нейкім чынам. У Беларусі засталіся тыя ж самыя бюракраты, якія былі да перабудовы і падчас перабудовы”.

(Гуляеў: ) “Калі так ацэньваць беларускае чынавенства часоў перабудовы, то варта прыгадаць, хто зрабіў перабудову. Перабудова ж пачыналася зьверху.

Я працаваў ня толькі ў газэце ЦК КПСС, да таго часу я працаваў і ў камсамоле, і ў партыі, і ведаю кошт і таму чынавенству, і цяперашняму.
Адзін Гарбачоў ніколі нічога б не зрабіў, калі б побач зь ім не было шмат людзей, разумных людзей, якія ўжо ў той час разумелі, што патрэбныя перамены.

Чынавенства патрэбнае ў любой краіне, сярод чынавенства заўсёды былі розныя людзі. Я наогул лічу, што справа не ў асобных людзях, а ў правілах гульні”.

(Пласкавіцкі: ) “Так, перабудову менавіта яны і зрабілі. Хацелі есьці напрыканцы савецкай улады ўсе, а атрымалася толькі ў тых, хто быў бліжэй да кармушкі. Таму яны і зрабілі перабудову, расьцягнулі ўсё, што можна было расьцягнуць, і пачалі размнажацца, як саранча. Тое, што сярод чынавенства ёсьць розныя людзі – я згодны. Але калі даваць агульную адзнаку гэтаму асяродзьдзю, яна тая, што дадзеная ў маім артыкуле, – дармаеды.

Для нармальнага чынавенства першаю мэтай зьяўляецца дабрабыт народу, служэньне справе, а не ўласны інтарэс. Перабудова і была перамогаю ўласных інтарэсаў чынавенства над інтарэсамі дзяржавы, грамадзтва. Я лічу, што ў Беларусі зьнішчыць іх – ня вельмі складаная справа, але за яе ніхто ня браўся”.


(Цалкам тэкст перадачы зьмешчаны ў адпаведным разьдзеле сайту)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG