Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГІБЕЕ НАВАПОЛАЦКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ “ПАЛІМІР”


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Раней “Палімір” ня меў клопату з рэалізацыяй сваёй прадукцыі – поліэтылену. Поліэтылен карыстаўся попытам як на ўнутраным рынку, так і за мяжой. Сёньня ж ім запоўненыя і склады, і вагоны цягнікоў, што стаяць на прызаводзкіх чыгуначных каляінах. Праблема са збытам прадукцыі палягае на тым, што айчынны спажывец ня можа яе набыць з прычыны адсутнасьці сродкаў, а спажыўцы блізкага і далёкага замежа, якія дагэтуль ахвотна бралі беларускі поліэтылен, цяпер пераключыліся на больш танную прадукцыю расейскай вытворчасьці.
У Расеі аднавілася вытворчасьць гэтай прадукцыі на Омскім нафтахімічным камбінаце і на шэрагу іншых прадпрыемстваў, пры гэтым сабекошт ягонай вытворчасьці значна шырэйшы ад нашага ў асноўным за кошт іншых тарыфаў на электарэнэргію. Адпаведна, беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі.

У Наваполацку ў зьвязку з тым нарадзілася крылатая фраза “Дзе пачынаецца рынак, там сканчваецца інтэграцыйная рыторыка”. На аб’яднаньні ўведзены жорсткі рэжым эканоміі электраэнэргіі – адключаныя нават саўны, у якім мыліся работнікі пасьля зьмены, але гэта, вядома, не вырашае праблемы. Кожныя содні прадпрыемства спажывае электараэнэргіі на суму ў 250 млн. рублёў.

Ня менш складанасьцяў і з рэалізацыяй нітрону – штучнага валакна, ільвіная доля якога да нядаўняга часу шла на патрэбы айчыннай лёгкай прамысловасьці. Цяпер, калі прамысловасьць тая дарэшты заняпала, адпаведна ўзьніклі праблемы са збытам прадукцыі.

Дынаміку заняпаду згаданай галіны лёгка прасачыць на аб’ёмах нітрону, якія пастаўляліся “Палімірам” на беларускія прадпрыемствы. Так, у 1998 годзе было пастаўлена 25 тысяч тон валакна, у 1999-м – 17 тысяч, летась – толькі 14, а за два месяцы сёлета аб’ёмы паставак скараціліся ў параўнаньні зь леташнімі ўтрая.

Заўважым, што развалу ў лёгкай прамысловасьці паспрыяў наплыў танных тавараў з усходу, у тым ліку і тых, што вязуць да нас чаўнакі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG