Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ НА МЯЖЫ З ПОЛЬШЧАЙ І ЎКРАІНАЙ УСТЛЁЎВАЮЦЦА ПУНКТЫ ДЭЗІНФЭКЦЫІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Прычым толькі ў Казловічах, дзе праходзяць аўтамабілі зь вялікім грузам, зараз робяць паўнавартасны кантроль імпартаваных ці транзытных харчоў. Гэткі даволі мяккі падыход да выяўленьня небясьпечнай хваробы вэтэрынары тлумачаць тым, што мясныя харчы, якія трапляюць у Беларусь, абавязкова правяраюць на памежных пераходах іншых эўрапейскіх дзяржаваў.

Усё ж гэта не перашкодзіла супрацоўнікам Берасьцейскага памежнага кантрольна-вэтэрынарнага пункту затрымаць у Казловічах два аўтамабілі, што перавозілі сыр і фарш зь мяса птушкі, падазраючы наяўнасьць у гэтых харчах вірусу яшчуру.

Што да іншых пераходаў каля Берасьця на беларуска-польскай і беларуска-ўкраінскай межах, дык тут усталявалі адно адмысловыя "падушкі", апрацаваныя дэзінфэкцыйным рэчывам. Грамадзянам, што вязуць больш танныя харчы з Польшчы ды Ўкраіны, прапануюць прайсьці праз гэтыя штучныя бар'еры. Але самі людзі, якія едуць празь мяжу, дзівяцца, што кантроль гэткі прымітыўны.

Галоўны вэтэрынарны лекар Берасьцейскай вобласьці Аляксандар Гарбуз кажа, што журналісты ня мусяць палохаць людзей маштабамі распаўсюду яшчуру ў Эўропе, бо ён мае зьвесткі, што толькі дзьве краіны афіцыйна абвесьцілі пра магчымую эпідэмію хваробы.

Між тым, яшчур можа трапіць у Беларусь ня толькі з Захаду. Са словаў спадара Гарбуза, летась выявілі выпадкі яшчуру ў краінах СНД — у Казахстане, Грузіі, Таджыкістане ды ў Армэніі. Падазроныя харчы з гэтых краінаў могуць зьявіцца і ў Беларусі, бо беларуска-расейская мяжа празрыстая і праверка якасьці харчоў абы-якая.

Спэцыялісты кажуць, што "ўсходні" напрамак можа быць нашмат больш небясьпечны для Беларусі. У нас жа выпадкаў яшчуру не рэгістравалі ўжо амаль 20 гадоў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG