Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РАСЕІ ЗЬЯВІЛІСЯ ПРЫКМЕТЫ КУЛЬТУ АСОБЫ ПУЦІНА


Віталь Тарас, Прага

Пра гэтыя прыкметы новага культу піша заходняя прэса. У той самы час, надзеі Захаду на тое, што Пуцін пойдзе шляхам рэформаў, усё больш слабнyць.

Расея не скарысталася летась лепшымі за апошнія дзесяць гадоў паказчыкамі ў разьвіцьці эканомікі. Па зьвестках расейкага ўраду, эканамічны рост у краіне дасягнуў амаль 8 адсоткаў. І ўсё ж, нягледзячы на шматлікія размовы аб рэформах, зроблена было вельмі мала, – піша сёньня брытанская газэта Financial Times. Пляны, вылучаныя ў ліпені мінулага году камандай на чале зь міністрам эканомікі Германам Грэфам, так і не ажыцьцявіліся.

На фондавым рынку назіраецца расчараваньне з боку інвэстараў. І гэтае расчараваньне тычыцца, найперш, прэзыдэнта Уладзімера Пуціна.

Многія спадзяваліся, што Пуцін надасьць галоўную ўвагу эканамічнай рэформе і прымусіць урад і парлямэнт пайсьці на непапулярныя захады, перш чым лябісты змогуць пераканаюць яго не рабіць гэтага.

Замест гэтага Пуцін засяродзіўся на палітыцы, умацаваньні асабістай улады, – піша Financial Times.

У Пуціна, на думку газэты, ёсьць яшчэ час, каб прыняць неабходныя захады да пачатку новай прэзыдэнцкай кампаніі ў 2004-м годзе. Пытаньне толькі ў тым, ці хоча ён гэтага.

Нядаўна ўрад Расеі абмеркаваў шэраг прапановаў, мэта якіх – спрасьціць правілы рэгістрацыі і вядзеньня бізнэсу. Грэф прапануе скараціць колькасьць відаў бізнэсу, на якія трэба атрымліваць дзяржаўную ліцэнзію, з 1200-т да 91-го. Аднак, гэта выклікае супраціўленьне розных міністэрстваў і ведамстваў.

Новы Зямельны кодэкс, які павінен быць унесены на разгляд Думы ў траўні, прадугледжвае куплю-продаж зямлі. Аднак, гэта ня тычыцца сельскагаспадарчых земляў. Апэрацыі з такімі землямі будуць рэгулявацца асобным законам, які лябіруюць прыхільнікі калгаснай сыстэмы.

Іншыя рэформы носяць, хутчэй, гіпатэтычны характар. Праект пэнсійнай рэформа адпраўлены на дапрацоўку. Жыльва-каумнальная рэформа яшчэ толькі распрацоўваецца.

Ёсьць апасеньні, – піша далей газэта, – што “Расея ўсё яшчэ можа выбраць іншы курс. Ёсьць моцнае адчуваньне, што Пуцін дагэтуль ня вызанчыўся, якім шляхам ісьці. Ён уважліва прыслухоўваецца да такіх кансэрватыўных асобаў, як губэрнатар Хабараўскага краю Віктар Ішаеў, які выступае за больш актыўнае дзяржаўнае ўмяшаньне ў эканоміку. Лібэральны палітык Грыгоры Яўлінскі абвінавачвае Пуціна ў імкненьні стварыць “бюракратычную паліцэйскую дзяржаву”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG