Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК БЫЎ ПРЫНЯТЫ Ў ДЗЯРЖАЎНЫМ ДЭПАРТАМЭНЦЕ ЗША


Ірына Курапаткіна, Вашынгтон

Зянон Пазьняк меў сустрэчу ў Дзярждэпапртамэнце ЗША з дырэктарам офісу ў справах Беларусі, Украіны і Малдовы Грэгам Пэрэтам. У часе сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі, расклад сілаў напярэдадні маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў і роля нацыянальна-вызвольнага руху, а таксама ўплыў Расеі на ўнутрыпалітычную сытуацыю ў Беларусі ды шэраг іншых пытаньняў. Сустрэча цягнулася амаль гадзіну і мела, з большага, азнаямленчы характар. Грэг Пэрэт быў зусім нядаўна прызначаны на пасаду дырэктара офісу ў справах Беларусі, Украіны і Малдовы ў Дзярждэпартамэнце пад кіраўніцтвам Коліна Паўэла.

Зянон Пазьняк стаў першым беларускім палітыкам, які сустрэўся з прадстаўніком Дзярждэпартамэнту такога ўзроўню пасьля зьмены адміністрацыі ў Белым Доме.

Радыё Свабода стала вядома, што спадар Грэг Пэрэт плянуе наведаць Беларусь найбліжэйшым часам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG