Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭЗЫДЭНТ ЛАТВІІ АДМОВІЛАСЯ СУСТРЭЦЦА З УЛАДЗІМЕРАМ ЯРМОШЫНЫМ


Юры Сьвірко, Вентспілс

Толькі што беларускі прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын перарэзаў чырвоную стужку ў латыскім порце Вентспілс, які ёсьць найбуйнейшым пунктам перавалкі беларускіх калійных угнаеньняў, што вырабляюць у горадзе Салігорску. Новы тэрмінал дазволіць перагружаць на 250 вагонаў больш, гэта значыць магутнасьці порту ўзрастуць у два разы.

Адкрываючы тэрмінал, Уладзімер Ярмошын выказаў спадзяваньне, што разам з павелічэньнем магутнасьці панізяцца кошты для беларускіх экспартэраў.

А сёньня раніцай ён сустрэўся ў беларускай амбасадзе з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Латвіі. На жаль, сустрэча пачалася на расейскай мове і працягвалася таксама толькі па-расейску. З прадстаўнікоў беларускай дыяспары былі толькі 5 чалавек, якія скрадзіліся Ўладзімеру Ярмошыну на тое, што, магчыма, у блізкай будучыні будзе закрытая адзіная беларуская школа ў Рызе, дзе зараз навучаецца 66 вучняў.

Заплянаваная на сёньня сустрэча Ўладзімера Ярмошына з прэзыдэнткай Латвіі Вайрай Вікэ-Фрэйбэргай так і не адбылася, бо кіраўнічка латыскае дзяржавыв заявіла, што лічыць адносіны з Беларусяй замарожанымі і ня лічыць патрэбным сустракацца з прадстаўніком беларускага ўраду.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG