Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВАЯ АКЦЫЯ “ЗУБРА” Ў ЦЭНТРЫ МЕНСКУ


Любоў Лунёва, Менск

А 14-й гадзіне на праспэкце Францішка Скарыны 120 сябраў “Зубра” ўтварылі жывы ланцуг уздоўж праезнай часткі — ад будынку Нацбанку да будынку КГБ. Яны трымалі фотаздымкі зьніклых Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага. Сярод прысутных была ўдава Генадзя Карпенкі Людміла:

(Карпенка: ) “Людзі выйшлі, каб нагадаць усім пра тых, каго зьнішчыў цяперашні рэжым. Нагадаць пра забітага Карпенку, пра Ганчара, Красоўскага, Захаранку, Завадзкага. Каб людзі не забываліся.

І гэта тычыцца ня толькі простых людзей. Трэба нагадаць пра гэта ўладам, тым, хто ўчыніў гэтыя злачынствы і тым, хто можа распачаць сапраўднае расьсьледаваньне”.

Супрацоўнікі міліцыі зь Ленінскага й Цэнтральнага РАУСаў пачалі правяраць дакумэнты пікетоўшчыкаў. Пасьля таго, як пікетоўшчыкі згарнулі плякаты, міліцыянты схапілі аднаго з моладзевых лідэраў Цімафея Дранчука.

Журналістам яны патлумачылі, што Дранчук нібыта падобны на нейкага злачынцу ў вышуку.

Празь некалькі хвілін пасьля гэтай акцыі, якую ладзілі сябры незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубар”, у Ленінскім судзе пачалі суд над затрыманымі ўчора ля будынку адміністрацыі прэзыдэнта Антонам Цялежнікавым, Андрэем Пятровым й Зьмітром Абрамовічам.

Паводле судовага прысудуАндрэй Пятроў і Антон Цялежнікаў павінны выплаціць штраф на 20 мінімальных заробкаў — гэта каля 100 амэрыканскіх даляраў. Судзьдзя сп. Жданок асудзіў Зьмітра Абрамовіча на 15 сутак арышту з адбыцьцём пакараньня ў прыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG