Таксісты тлумачаць, што на гэтую акцыю іх падштурхнуў Барысаўскі гарвыканкам, які днямі прыняў рашэньне пра абавязковы штодзённы мэдычны агляд кіроўцаў “маршрутак” перад выхадам на лінію. Пасьля таго, як вырас мінімальны заробак, гэтая працэдура ім будзе каштаваць кожны месяц да 25 000 рублёў.
Уладальнікі пасажырскіх мікрааўтобусаў патрабуюць ад гарадзкіх уладаў адмяніць гэтае рашэньне і вярнуцца да ранейшага парадку мэдычнага агляду таксістаў — раз на месяц.