Папярэдне гэтую сустрэчу плянавалі правесьці ў гатэлі “Турыст” – афіцыйны дазвол з боку адміністрацыі гатэля быў атрыманы. Тым ня менш незадоўга да зьяўленьня ў гатэлі Сямёна Домаша, пасьля тэлефоннага званка (як сьцьвярджаюць відавочцы), у арэндзе памяшканьня было адмоўлена.
Спробы арганізатараў сустрэчы правесьці яе ў іншых гатэлях Магілёву таксама ня мелі посьпеху. Як сьцьвярджаюць некаторыя супрацоўнікі гатэляў, правядзеньне сустрэчы было забароненае прадстаўнікамі магілёўскай вэртыкалі.
Сустрэча адбылася ў сядзібе Магілёўскага аддзяленьня Беларускага Гэльсынскага камітэту.