Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАШКЕВІЧ СУПРАЦЬ ЗАМЯТАЛІНА ДЫ ІНШАЕ


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

Чаму ўзьнік канфлікт паміж былым і сёньняшнім намесьнікамі кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Іванам Пашкевічам і Ўладзімерам Замяталіным? Два лукашэнкаўскія памагатыя пачалі ўжо лаяцца адкрыта, публічна на старонках газэт. Рэдактар “Рабочага” прапануе разабрацца ў каранях скандалу.

“Як “апрацоўвалі” апрацоўшчыц” – гэта адзін з матэрыялаў “прафсаюзнай” старонкі “Рабочага”. Тэма – канфлікт на гарадзенскім прадпрыемстве “Альформа”. Яго кіраўніцтва вырашыла закрыць цэх па перапрацоўцы крэветак. Але каб пазьбегнуць скандалу, жанчын-работніц пачалі прымушаць напісаць заяву аб звальненьні на ўласнае жаданьне...

“Сёньня ўлада робіць стаўку на “памяркоўнасьць” беларусаў, бачыць у ёй гарантыю сваёй стабільнасьці. Але што такое “памяркоўнасьць?” Гэта ні рыба, ні мяса. Гэта наш вялікі недахоп. Фіну можна быць “памяркоўным”, калі ёсьць стабільная краіна з якасным ўзроўнем жыцьця насельніцтва, забясьпечаным 16-гадзіннай штодзённай працай – ці ты чыноўнік, ці фэрмэр”.

Так камэнтуе псыхолаг Канстантын Сяльчонак матэрыял “Простыя людзі”, які мае падзагаловак “Камандыроўка ў сям’ю”. Пра што гутарка? Ды ўсё пра тое ж – суразмоўцы журналісткі Ўлі Жніўневай, звычайныя небагатыя жыхары тыповай менскай “хрушчоўкі” гутарылі з карэспандэнтам пра сваё штодзённае жыцьцё-быцьцё. Аднак насамрэч шанец у чалавека заўжды ёсьць. І пра гэта – размова на тэматычнай старонцы “Кар’ера”, дзе аналізуецца хто і як запатрабаваны ў наш час.

Ну а матэрыял “Кучма-гейт”, які “Рабочы” прапануе на сваёй міжнароднай старонцы, ўяўляе сабой аналіз вытокаў сёньняшняга палітычнага крызысу ў Кіеве. Сваю вэрсію падзей чытачам прапануе ўкраінскі журналіст Ігар Кандрацюк.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG