Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАТЫРЫ АПАЗЫЦЫЙНЫЯ ПАРТЫІ НА ВЫБАРЫ ПРЭЗЫДЭНТА ПОЙДУЦЬ АДНОЙ КАМАНДАЙ


Уладзімер Глод, Менск

Афіцыйны прэсавы рэліз пра сустрэчу, якая адбылася ўвечары 12 лютага, складаецца ўсяго з трох сказаў. Рэч у тым, што ўдзельнікі сустрэчы дамовіліся захоўваць пэўную закрытасьць.

Але галоўныя вынікі перамоваў ужо вядомыя — чатыры партыі дамовіліся выпрацаваць адзіны сцэнар правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў і заявілі пра цьвёрды намер ісьці на выбары адзінай камандай.

Дасягнулі таксама пагадненьня праводзіць сустрэчы "чацьверкі" рэгулярна — штотыднёва ці хаця б раз на дэкаду.

Вось што распавядае пра перамовы лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) "Вельмі добрая сустрэча, але маем дамоўленасьць захаваць пакуль што фармат прыцягальнасьці й закрытасьці. Сустрэча добрая, думаю, што будзе плён. Тут трэба не сапсаваць справу і, магчыма, ня вельмі сьпяшацца".

Прэсавы рэліз са спасылкай на Анатоля Лябедзьку сьцьвярджае, што "за тры гадзіны сустрэчы зроблена больш, чым за тры папярэднія месяцы". Я папрасіў спадара Лябедзьку патлумачыць, як зразумець гэтыя словы, ці не азначае гэта, што раней апазыцыя марна губляла час. І вось што пачуў у адказ:

(Лябедзька: ) "Менавіта ў кантэксьце па адзіным кандыдаце. Ня ў сэнсе агульных пытаньняў, там жа вялізная справа, а менавіта ў пытаньні ўзгадненьня адзінага кандыдата".

Я таксама пацікавіўся, ці не таму ўдалося знайсьці кансэнсус наконт адзінага кандыдата, што ўдзельнікі паседжаньня не разглядалі кандыдатуры Міхаіла Чыгіра — у сувязі з судовым перасьледам ягонага сына.

Мяне запэўнілі, што гэта ня так. Затрыманьне Аляксандра Чыгіра аніяк на перамовы не паўплывала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG