Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРАНАВІЦКАГА ГІГАНТА НЯМА СЫРАВІНЫ


Алесь Горбач, Баранавічы

Прастоі Баранавіцкага баваўнянага аб’яднаньня – зьява ня рэдкая. Цяжка ўзгадаць тыя часы, калі прадпрыемства прапрацавала поўны месяц – 15-18 працоўных дзён - ужо добра. Чарговы цяперашні прастой плянаваўся як кароткачасовы.

Сёньня фабрыка мусіла запрацаваць, аднак у мінулую пятніцу працаўнікам паведамілі, што змушаныя вакацыі працягнуцца да 26-га лютага.

У нядаўнім інтэрвію мясцовай газэце “Індэкс-прэс” галоўны інжынэр аб’яднаньня Аляксандар Нодэль у праблемах абвінавачвае кіраўніцтва краіны, у прыватнасьці, урад.

Паводле словаў спадара Нодэля, у адпаведнасьці з праграмай фінансава-эканамічнага аздараўленьня прадпрыемства на 1997-1999 гады, аб’яднаньню для папаўненьня абаротных сродкаў, на закупку сыравіны, дзяржава павінная была выдзеліць у 97 годзе 12 мільёнаў даляраў. Аднак апошняя частка гэтага крэдыту была атрыманая толькі ў першым квартале 2000 году.

Недахоп абаротных сродкаў прымушаў кіраўніцтва прадпрыемства браць крэдыты пад вялікія працэнты, якія падвышалі сабекошт прадукцыі.

У жніўні мінулага году на баваўняным аб’яднаньні працавала камісія на чале зь віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым. Аднак ніводная з распрацаваных камісіяй праграмаў ня выкананая.

За 2 месяцы бягучага году камбінат выконвае прагнозныя паказьнікі толькі на 25 адсоткаў.

Баранавіцкі гарвыканкам на сваім нядаўнім паседжаньні прызнаў, што кіраўніцтва баваўнянага аб’яднаньня не адпавядае патрабаваньням: і дзяржаўныя, і недзяржаўныя экспэрты пагаджаюцца, што прадпрыемства маглі б выратаваць замежныя інвэстыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG