Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 студзеня 2001 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Наш палітычны аглядальнік Валеры Карбалевіч аналізуе вынікі страйку дробных прадпрымальнікаў.

(Карбалевіч: ) "Мы маем дачыненьне са зьявай, ад якой нельга чакаць хуткіх вынікаў. Барацьба паміж прадпрымальнікамі і рэжымам будзе доўгай, перманентнай і цяжкай, таму што інтарэсы прадпрымальнікаў і інтарэсы рэжыму – супрацьлеглыя. Таму супярэчнасьці паміж імі – амаль антаганістычныя, і барацьба паміж імі будзе ісьці да таго часу, пакуль ня зьнікне адзін з бакоў, якія змагаюцца.

Прадпрымальніцтва зьнішчыць нельга, яно будзе прарывацца і разьвівацца, як трава скрозь асфальт, а рэжым таксама пакуль дастаткова моцны. Таму барацьба будзе доўгая, і чакаць нейкіх вынікаў не выпадае. Улады ня могуць пайсьці на нейкія відавочныя статстукі прадпрымальнікам, паддацца ціску, таму што рэжым страціць твар, сапсуе імідж у вачах свайго электарату. Таму відавочна, што саступкі будуць выглядаць, як капітуляцыя перад нейкім клясавым ворагам. Таму саступкі будуць толькі частковыя.

Адным з вынікаў можна лічыць факт, што адкладзенае прыняцьцё дэкрэту прэзыдэнта аб адзіным падатку, у якім прадугледжвалася падвышэньне фіксаваных ставак падатку амаль у 2-3 разы. Гэта можна лічыць нейкім вынікам. Але хачу яшчэ раз падкрэсьліць, што такіх вельмі хуткіх вынкіаў, выкананьня ўсіх патрабаваньняў прадпрымальнікаў чакаць не рэальна".

(Карэспандэнт: ) "Кіраўнік страйкавага камітэту Валеры Леванеўскі сказаў, што нягледзячы на ое, што патрабаваньні прадпрымальнікаў выкананныя не былі, страйк прайшоў выдатна і эфэктыўна. Ці падзяляеце Вы такую аптымістычную ацэнку акцыі?"

(Карбалевіч: ) "Тое, што гэты страйк ахапіў большасьць прадпрымальнікаў, што сапраўды ён ахапіў большасьць беларускіх гарадоў, дзе працуюць прадпрымальнікі, – гэта сапраўды можна лічыць сыгналам аб арганізаванасьці гэтага сацыяльнага слою. Гэта сапраўды можна лічыць добрым вынікам, паказчыкам арганізаванасьці прадпрымальнікаў".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG