Вельмі жорсткім выракам нарэшце закончыўся сёньня ў Віцебску суд над сябрамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якіх абвінавачвалі ў парушэньні парадку правядзеньня сходаў паводле Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам далі штраф у 150 мінімальных заробкаў - 540 тысячаў рублёў. Старшыня мясцовай арганізацыі АГП Алена Залеская і яе паплечнікі Анатоль Захараў, Дзяніс Мускі і Сяргей Васенка былі затрыманыя ў Дзень правоў чалавека 10 сьнежня яшчэ да пачатку афіцыйна дазволенага пікету. Улады ў апошні момант зьмянілі месца правядзеньня акцыі, а пісьмова паведаміць пра гэта не паклапаціліся. У выніку арганізатарам прыйшлося зьбіраць людзей каля бібліятэкі імя Леніна, як і было дамоўлена. За што яны і пацярпелі. Затрыманыя яны былі людзьмі ў цывільным на чале з намесьнікам старшыні Чыгуначнага РАУС падпалкоўнікам сп. Марзавіным, які на судзе (у якасьці сьведкі) патлумачыў, што мае права не насіць форму і выкарыстоўваць прыватныя машыны ў якасьці службовага транспарту для выканьня сваіх задачаў. Судзьдзя Чыгуначнага раёну Сьвятлана Туфан на ўсіх трох паседжаньнях відавочна з большым даверам адносілася менавіта да паказаньняў міліцыянтаў, але на настойлівае неаднаразовае патрабаваньне грамадзянскай абаронцы Ады Бабровай была перад давядзеньнем рашэньня вымушаная даць ёй слова. Слова літаральна засталося ў паветры. Пачакаўшы паўтары гадзіны судзьдзя Сьвятлана Туфан абвесьціла вырак: Алене Залескай і Сяргею Васенку, як арганізатарам акцыі, – па 150 мінімальных заробкаў штрафу, а Анатолю Захараву і Дзянісу Мускаму — папярэджаньні. Напрыканцы судзьдзя дадала, што можна зьвяртацца за абскарджаньнем і падаваць на яе ў суд, калі хто незадаволены вядзеньнем і вынікам справы. Гэта пакараныя і зьбіраюцца зрабіць.

Самае папулярнае
1