Дваццаць сем гадоў таму была надрукаваная адна з самых уплывовых кнігаў 20-га стагодзьдзя – "Архіпэляг ГУЛАГ" Аляксандра Салжаніцына. Гэтая кніга паказала сьвету жахі камуністычнага савецкага ладу. Вашынгтонскі аналітык Радыё "Свабода" Пол Гобл нагадвае, што ў прынцыпе большасьць фактаў, пра якія напісаў Салжаніцын, былі вядомыя на Захадзе і да выхаду "Архіпэлягу". Аднак літаратурны і палітычны аўтарытэт Салжаніцына сканцэнтраваў увагу усясьветнай супольнасьці на тэме найноўшай савецкай гісторыі. На Захадзе кніга адразу зрабілася бэстсэлерам. Да савецкіх людзей і грамадзянаў краінаў сацыялістычнага лягеру "Архіпэляг" дайшоў спачатку на эфірных хвалях Радыё "Свабода-Свабодная Эўропа", а потым – праз самвыдат. "Прысьвячаю ўсім, каму не хапіла жыцьця аб гэтым распавесьці. І хай яны даруюць мне, што я ня ўсё пабачыў, ня ўсё прыгадаў, не пра ўсё здагадаўся," – кніга пачыналася гэтым аўтарскім эпіграфам. Сотням чытачоў у Савецкім Саюзе потым давялося пазнаёміцца з савецкім ГУЛАГАМ ўжо на ўласным вопыце – трыманьне ў сябе забароненай кнігі, ня кажучы ўжо пра ўвоз яе празь мяжу, каралася зьняволеньнем. Ня дзіўна, што савецкія кіраўнікі былі шакаваныя рашэньнем Салжаніцына напісаць твор пра рэпрысіўную сыстэму, ды яшчэ і выдаць яго за мяжой. Леанід Брэжнеў згарнуў нават абмежаваную крытыку злачынстваў сталінізму, усталяваную Мікітам Хрушчовым, і пра Сталіна ў Савецкім Саюзе казалі толькі ў кантэксьце ягонага ўдзелу ў Другой усясьветнай вайне. Для самога Салжаніцына выданьне "Архіпэлягу" мела вынікам абвінавачваньне ў здрадзе і высылку за мяжу. Такі крок уладаў стварыў Салжаніцыну імідж пакутніка і прарока, чые выказваньні імгненна прыцягвалі ўвагу грамадзтва. Прайшоў час, і Салжаніцын вярнуўся ў Расею. Але гэта была ўжо зусім іншая краіна. Пол Гобл заўважае, што сёньня ў Расеі ўсё больш людзей глядзяць у савецкае мінулае не з жахам, як Салжаніцын чвэрць стагодзьдзя таму, а з настальгіяй. Некалькі тыдняў таму крамлёўскія чыноўнікі ўзялі ўдзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных гадавіне стварэньня КГБ. У якасьці дзяржаўнага гімну Расеі вернуты былы савецкі гімн, а чырвонае палотнішча сталася афіцыйным сьцягам расейскіх узброеных сілаў. Аналітык Радыё "Свабода" Пол Гобл адзначае таксама, што, па сутнасьці, значная частка расіянаў жадае аднавіць Савецкі Саюз у ягоных ранейшых межах. 55 адсоткаў расейцаў лічаць, што гістарычная місія іх краіны – аб'яднаць народы, якія складалі колішнюю Расейскую імпэрыю і Савецкі Саюз. Некаторыя апошнія заявы Салжаніцына дазваляюць меркаваць, што ён калі ня цалкам, дык шмат у чым падзяляе такое меркаваньне. "Такія зьмены ў грамадзскай арыентацыі выяўляюць энэргію мінулага, якое ўсё яшчэ кідае адбітак і на будучыню," – заўважае Пол Гобл.

Самае папулярнае
1