Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 сьнежня 2000 г.


Сяргей Абламейка, Прага

Міжканфэсійную праграму Сымбаль Веры прадстаўляе яе аўтар і вядучы – Сяргей Абламейка.

Ня ўсе вераць у Бога, але ўсе пра яго ведаюць. Ня кожны ходзіць у царкву, але мала хто ў ёй ня быў. Для аднаго вера – частка душы і сэнс жыцьця, для іншага, прынамсі, частка ляндшафту, увасобленая ў храмы, мячэты, сынагогі… Прароцтвы філёзафаў і бальшавікоў пра сьмерць Бога ня спраўдзіліся, вера і царква перакрочылі разам з намі ў трэцяе тысячагодзьдзе. Людзі лётаюць у космас і па-ранейшым спрачаюцца з-за рэлігійных разыходжаньняў. Спрачаецца, верыць і моліцца таксама Беларусь.

Чалавек і Бог, вера і грамадзтва, душа і грэх, вернікі і ўлады – пра гэта ў Сымбалі Веры мы будзем гаварыць і ў новым годзе. Мы пачнем больш расказваць пра рэлігійныя падзеі ў Беларусі і сьвеце, будзем абмяркоўваць надзённыя тэмы і актуальныя публікацыі з удзелам рэлігійных экспэртаў, сьвятароў і навукоўцаў. Беларускія праваслаўныя, католікі і грэка-католікі, пратэстанты, юдэі і музульмане абавязкова пачуюць у выпусках Сымбаля Веры сябе і пра сябе.

І, канешне, як заўсёды ў канцы кожнай перадачы ў суботу, напярэдадні нядзелі, вы зможаце пачуць словы духоўнага пацяшэньня – традыцыйнае казаньне сьвятара адной з беларускіх канфэсіяў. Як сказаў апостал Павал у Другім пасланьні да Карынцянаў "Бог даў нам Слова замірэньня".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG