Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 сьнежня 2000 г.


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла адказвае на нашыя пытаньні аб плянах Рады БНР і яе асабістых у новым годзе.

(Радкевіч: ) "Спадарыня Івонка, мы праводзім год мінулы, і ня толькі год, але й мінулае стагодзьдзе, і тысячагодзьдзе, але думкамі скіраваныя, натуральна, у будучыню. Давайце трошкі пагаворым пра пляны. Якія ж пляны на бліжэйшы час, на год 2001 у Рады БНР?"

(Сурвілла: ) "Будзем і надалей прадаўжаць рабіць усё, што можам, каб прыцягнуць увагу Вольнага сьвету да лёсу беларускага народу. Будзем прадаўжаць бараніць незалежнасьць Беларусі, змагацца ўсімі даступнымі нам спосабамі за лепшую долю нашага народу. Гэта, вядома ж, тое, што мы заўсёды рабілі. У гэты момант нам падаецца яшчэ больш важным – дзеля небясьпекі, якая пагражае Беларусі – надалей гуртаваць беларускія сілы на эміграцыі і заахвочваць кожнага беларуса дапамагаць Бацькаўшчыне змагацца за нашыя ідэалы".

(Радкевіч: ) "А скажыце цяпер, калі ласка, аб сваіх асабістых плянах ужо не як старшыні Рады БНР, а аб асабістых плянах Івонкі Сурвіллы – жанчыны, маці, бабулі".

(Сурвілла: ) "Вельмі мала часу маю, каб быць бабуляю і мамаю маіх дачок (у мяне дзьве дачкі – Ганна, якая жыве ў Францыі, і Паўлінка, якая жыве ў Злучаных Штатах). Стараюся іх, пры любой нагодзе, адведваць, але, на жаль, маю вельмі мала часу, бо маё жыцьцё ўшчыльную зьвязанае зь дзейнасьцю Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Але, нягледзячы на гэта, час ад часу бачу ўнукаў, і вось цяпер праводжу калядныя сьвяты разам з сваёй дачкой Паўлінкай, унукам Антонам і зяцем Эрыкам. Мне вельмі прыемна быць зь імі".

(Радкевіч: ) "Што ж, шчасьлівага Вам Новага году, вясёлых сьвятаў і ўсяго добрага!"

(Сурвілла: ) "Шчыра Вам дзякую і ўзаемна жадаю ўсяго найлепшага".

Гутарыла
Алена Радкевіч, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG