Заўтра Беларусь мае намер атрымаць 30 мільёнаў даляраў фінансавае дапамогі ад Расеі. Пра гэта заявіў сёньня міністар фінансаў Мікалай Корбут. Фінансавая дапамога, як зазначыў на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Мікола Корбут, ёсьць вынік нядаўніх дамоўленасьцяў Беларусі й Расеі ў пытаньні адзіных грошай. Масква, паводле гэтых дамоўленасьцяў, забавязалася пералічыць Менску да Новага году першую траншу 100-мільённага крэдыту. Гэта складзе 30 мільёнаў даляраў, па якія спадар Корбут і накіруецца заўтра ў расейскую сталіцу. Ці ня здарыцца так, што паездка беларускага міністра будзе марнаю? На гэтае маё пытанне Мікола Корбут адказаў наступным чынам: (Корбут: ) "30 мільёнаў даляраў, якія бярэ ўрад, узгодненыя на ўсіх узроўнях. Ад нас мне дадзена права подпісу, а з расейскага боку — першаму намесьніку міністра фінансаў. Праблемы ў атрыманьні гэтых грошай няма, але мы мусім заплаціць свой доўг", — паведаміў Мікалай Корбут. І вось тут высьветлілася, што нават у выпадку атрыманьня заўтра 30-мільённае траншы Беларусь фактычна не разбагацее. Рэч у тым, што адначасова з гэтым яна мусіць вярнуць Расеі ранейшую запазычанасьць памерам 22 мільёны даляраў… Мікола Корбут пакуль дакладна ня ведае, як заўтра будзе вырашаная гэтая перадумова. Хутчэй за ўсё, на ягоную думку, 22 мільёны доўгу будуць скасаваныя ў абмен на пастаўку беларускіх тавараў. Такім чынам, найбольш праўдападобным выглядае падпісаньне чарговага беларуска-расейскага пагадненьня, а не атрыманьне грошай. Дарэчы, сам спадар Корбут не выключае, што на самрэч атрыманьне 30 мільёнаў зацягнецца. Марнымі могуць стацца й празьмерныя спадзяваньні афіцыйнага Менску на прывязку беларускага рубля да расейскага. Вось што патлумачыў нашаму радыё на гэты конт незалежны айчынны эканаміст Валеры Дашкевіч: (Дашкевіч: ) "Справа ў тым, што перш, чым прывязацца да расейскага рубля, яны павінны будуць выканаць умовы Расеі – гэта значыць, што ўнутраны валютны рынак Беларусі павінен быць копіяй расейскага. Паколькі гэта ўсё не гатова, гаварыць аб рэальнай прывязцы беларускага рубля да расейскага, трохі ранавата. Што датычыць тых 30 мільёнаў даляраў, які расейскі ўрад паабяцаў беларускаму, то гэтыя крэдыты, наколькі мне вядома, будуць зьвязаныя. Таму колькі-небудзь рэальнага ўплыву на беларускі рынак яны не акажуць," — мяркуе Валеры Дашкевіч. Сёньня міністар фінансаў Мікола Корбут паведаміў некаторыя падрабязнасьці й пра другую траншу 100-мільённага расейскага крэдыту. Беларускі бок, паводле ягоных словаў, мае жаданьне атрымаць іх ужо ў першым паўгодзьдзі наступнага году. Расейцы ж імкнуцца адтэрмінаваць выдачу. З гэтай мэтаю яны вылучылі ўмовы, якія супярэчаць эканамічным інтарэсам Беларусі. У прыватнасьці, вось што зазначыў нашаму радыё спадар Корбут: "Рэч у тым, што Расея, калі мы гаворым, што купіце нашы трактары або мяса, адказвае: "Калі ласка! Удзельнічайце ў нашых тэндэрах і прадавайце такім чынам". Або другая праблема. Яна тычыцца экспартных мытаў на тавары. Найперш, яны настойваюць. каб мы ўстанавілі такія мыты на нафтапрадукты. Таму што, як яны кажуць, "праз вас на мяжы ўзьнікае "дзірка"", — зазначыў міністар Корбут.

Самае папулярнае
1