Судовая калегія ў грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду не задаволіла касацыйную скаргу Валерыя Шчукіна на жнівеньскае судовае рашэньне. У жніўні суд прызнаў, што артыкул Валерыя Шчукіна ў "Народнай Волі" "300 тысячаў рублёў штрафа для прафсаюзнага актывіста" зьмяшчае зьвесткі, якія зьневажаюць гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю судзьдзі Жаны Хвайніцкай. Суд забавязаў рэдакцыю газэты надрукаваць абвержаньне й выплаціць на карысьць спадарыні Хвайніцкай 200 000 рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду. Цэнтар праўнай абароны СМІ Беларускай асацыяцыі журналістаў лічыць рашэньне суду неабгрунтаваным і незаконным, і расцэньвае яго як акт пакараньня газэты. Валеры Шчукін мае намер дамагацца перагляду справы ў Вярхоўным судзе.

Самае папулярнае
1