З наступнага тыдня ў 199-й менскай школы, дзе 9 лістапада была знойдзеная разьлітая іртуць, будуць адноўленыя заняткі. Між тым некаторыя бацькі адмаўляюцца вярнуць дзяцей у школу, пакуль незалежная камісія не пацьвердзіць, што будынак сапраўды чысты. Паводле інфармацыі з адміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менску, заўтра ў 199-й школе, дзе два тыдні таму была знойдзеная разьлітая іртуць, пройдзе суботнік у навядзеньні парадку, а ўжо ў панядзелак–аўторак плянуецца аднавіць заняткі вучняў малодшых клясаў. Афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што школа ўжо "чыстая", за выключэньнем трох невялікіх плямаў, дзе замеры на пары іртуці паказваюць перавышэньне нормы ня больш як удвая. (Цыбуля: ) "Былі перавышэньні спачатку ў 70 разоў, а цяпер засталіся тры месцы, гэта на бакавых лесьвіцах і ў прыбіральні, дзе норма пакуль недасягнутая, хаця перавышэньне невялікае — менш як удвая", — распавёў нашаму радыё галоўны лекар Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Фрунзэнскага раёну Менску Міхал Цыбуля. Паводле ягоных словаў, ачыстка гэтых месцаў працягваецца, замеры будуць зробленыя яшчэ й сёньня, і спэцыялісты спадзяюцца, што вынік атрымаецца станоўчы. Учора кіраўніцтва раёну праводзіла адмысловую нараду з удзелам усіх патрэбных службаў. Было вырашана 25 лістапада зарганізаваць у школе суботнік. Мяркуецца, што ў ім возьмуць удзел настаўнікі, бацькі й нават:вучні. Каб ужо ў панядзелак, калі ўсё будзе добра, аднавіць заняткі пачатковае школы. Між тым ня ўсе бацькі вучняў 199-е менскае школы вітаюць хуткае аднаўленьне заняткаў. Некаторыя кажуць пра свой недавер да афіцыйных дадзеных і патрабуюць удзелу ў кантрольных замерах прадстаўнікоў грамадзкасьці або недзяржаўных экалягічных арганізацыяў. Бацькі вучняў другое клясы таксама правялі ўчора свой абмысловы сход, на якім выказалі ўмовы вяртаньня дзяцей у школу. "Вось калі дазволяць прадстаўнікам бацькоўскага камітэту ўдзельнічаць у замерах або "грынпісаўцам" ці іншым недзяржаўным арганізацыям экалягічным, і яны пацьвердзяць, што ў школе сапраўды ўсё чыста, тады, магчыма, мы вернемся, а так, калі зноў нас будуць запэўніваць, што ўсё добра, а на самой справе яшчэ вядуцца ачышчальныя работы, тады мы будзем забіраць дакумэнты й перавадзіцца ў іншую школу", — заявіла на бацькоўскім сходзе маці дзевяцігадовага Максіма Натальля Ўдодава. Яе падтрымалі дзясяткі бацькоў. Яны казалі, што іхныя дзеці адчуваюць сябе ня лепшым чынам. Ірына Гірынская да прыкладу сьцьвярджала, што аналізы ейнае дачкі Крысьціны пагоршыліся. А Вольга Жыхарава, сама па прафэсіі мэдык, абуралася тым, як дрэнна была зарганізаваная прафіляктыка захворваньня ад атручваньняў парамі іртуці. "Дзецям мусілі аказаць першую дапамогу ў выглядзе літра малака, таблеткі актываванага вугалю й таблеткі слабіцельнага. Але гэтага не было, у сувязі з чым у мяне прэтэнзіі да мэдыкаў школы і раёну", — казала Вольга Жыхарава. Між тым паводле дадзеных аддзелу аховы здароўя Фрунзэнскага раёну, у аналізах толькі ў аднаго з 1300 абсьледаваных вучняў былі знойдзеныя нязначныя сьляды атручваньня парамі іртуці. Хлопчык ужо выпісаны й праходзіць лячэньне дома, запэўнілі ў раённым аддзеле. У міністэрстве надзвычайных сытуацыяў паведамілі, што ўсяго ў 199-й менскай школе было разьліта блізу 100 грамаў іртуці. Як асноўную вэрсію здарэньня спэцыялісты назвалі спробу сарваць заняткі ў школе.

Самае папулярнае
1