Сёньня ў Пінску прадпрымальнікі таксама падтрымалі агульнакраёвы страйк. У часе сходу мясцовыя гандляры ўпершыню вырашылі, акрамя эканамічных, вылучыць і палітычныя патрабаваньні. У часе сходу, які прайшоў сёньня ў актавай залі будаўнічага трэсту №2, прадпрымальнікі казалі, што выканаць апошнія патрабаваньні ўладаў, што датычацца мытнага афармленьня тавараў, якія ўвозяцца з Расеі ў Беларусь, але зробленыя ў трэціх краінах, практычна немагчыма. Бо выдаткі, зьвязаныя з мытным афармленьнем тавараў, дасягаюць 70 адсоткаў ад кошту самога тавару. Як адзначылі прамоўцы, нягледзячы на шматлікія саюзныя дамовы з Расеяй, атрымліваецца, што тавары цяпер значна таньней увозіць з натаўскае Польшчы, чымсьці з "братняе" Расеі. Акрамя гэтага гандляры выказалі незадавальненьне з нагоды неабгрунтавана вялікіх памераў падаткаў і коштаў гандлёвых мейсцаў, ды й недасканалага заканадаўства. У выніку прадпрымальнікі прынялі рэзалюцыю, дзе пастанавілі падтрымаць агульныя патрабаваньні прадпрымальнікаў па ўсёй Беларусі. А калі яны ня будуць выкананыя распачаць ад першага студзеня наступнага году безтэрміновы страйк. Упершыню пінскія прадпрымальнікі заявілі аб немеры акрамя эканамічных, вылучыць і палітычныя патрабаваньні. Калі да першага студзеня патрабаваньні прадпрымальнікаў ня будуць выкананыя, яны будуць разам з эканамічнай свабодай патрабаваць і адстаўкі кіраўніцтва краіны. Гаворыць прадпрымальнік Мікалай Міхалевіч: (Міхалевіч: ) "Калі нашыя эканамічныя патрабаваньні ня будуць выкананыя да першага студзеня 2001 года, пінскія прадпрымальнікі прымаюць рашэньне выступіць з палітычнымі патрабаваньнямі. Досыць ужо прыкрывацца". Прысутныя сустрэлі словы спадара Міхалевіча бурнымі воплескамі. Некаторыя іншыя выступоўцы таксама казалі, што без палітычных зьменаў эканамічныя паляпшэньні чакаць не выпадае. Прадпрымальнікі вырашылі таксама падрыхтаваць зварот да працоўных калектываў гораду, дзе будзе праўдзіва патлумачаная сытуацыя, у якой апынуліся цяпер беларускія прадпрымальнікі, і чаму яны вымушаныя страйкаваць.

Самае папулярнае
1