Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 кастрычнiка 2000 г.


Юры Сьвірко, Менск

Міністэрства замежных справаў Беларусі рыхтуецца да другога туру выбараў.

На сёньняшнім брыфінгу Павал Латушка распавёў, як ягонае міністэрства рыхтуецца да другога туру выбараў у "палату прадстаўнікоў". Беларускія грамадзяне, якія стала жывуць за мяжою, былі падзеленыя паміж дзьвюма сталічнымі выбарчымі акругамі. У адной зь іх, Коласаўскай, дзе балятаваўся лідэр партыі камуністаў Сяргей Калякін, выбары не адбыліся, таму ў палове дыпляматычных установаў Беларусі за мяжою другога туру галасаваньня ня будзе. Але ў другой палове выбары працягваюцца, сказаў спадар Латушка:

(Латушка: ) "На 22 участках для галасаваньня, што створаныя за межамі Рэспублікі Беларусь і прыпісаныя да Купалаўскай выбарчай акругі №95, 29 кастрычніка бягучага году адбудзецца другі тур галасаваньня ў выбарах дэпутатаў у "палату прадстаўнікоў" Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Галасаваньне адбудзецца на выбарчых участках у наступных краінах: Аўстрыя, Баўгарыя, Бэльгія, Вялікая Брытанія, Вугоршчына, Эгіпет, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Куба, Кітай, Манголія, Малдова, Нідэрлянды, Сырыя, Турцыя, Узбэкістан, Швэйцарыя, Югаславія і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка".

Павал Латушка адказаў і на пытаньне пра міжнародных назіральнікаў — ці будуць яны на другім туры 29 кастрычніка? Паводле ягоных словаў, рашэньне пра назіраньне яны будуць прымаць самастойна, але, — працягваў спадар Латушка, — звычайна колькасьць назіральнікаў за першым турам выбараў значна большае ў параўнаньні з другім. Усе замежныя назіральнікі зарэгістраваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй да 10 лістапада й маюць права прыехаць.

Пакуль МЗС мае інфармацыю, што на другі тур прыедуць 3 парлямэнтары з Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт парляманцкай асамблеі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва Аляксандар Чарадзееў ды ў прыватным парадку грамадзянін ЗША Томас Ўільям.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG