Паводле інфармацыі старшыні жодзінскіх арганізацыяў БНФ і ТБМ Аляксея Лапіцкага, гарадзкая міліцыя пасьля выбараў у гэтак званую "Палату прадстаўнікоў" усчала ціск на мясцовых старшаклясьнікаў з мэтаю іхнага масавага выхаду з Таварыства Беларускае Мовы й Маладога Фронту. Сёньня адбылося паседжаньне камісіі ў справах няпоўнагадовых пры Жодзінскім гарадзкім выканкаме, куды выклікаліся 17-гадовы сакратар філіі Маладога Фронту, актывіст ТБМ Павал Красоўскі разам з маці. Разгляд справы Паўла скончыўся нічым. Бо пратакол пра нядаўняе затрыманьне хлопца, які даслаў сюды маёр ГАУС Дзянісюк і які тычыўся знойдзеных у кішэнях затрыманага антывыбарчых ды антылукашэнкавых улётак, Павал абскардзіў у гарадзкой пракуратуры. Тым ня меней, чальцы камісіі настойліва параілі юнаку больш палітыкаю не займацца. Гэтую параду найперш не прыняла маці Паўла Тацяна: маўляў, лепш няхай сын будзе ў Маладым Фронце, чым у падазроных кампаніях. Яна абурылася тым шантажом ды запалохваньнямі, што скарыстоўваў маёр Дзянісюк пад час затрыманьня сына. Вось што паведаміў на гэты конт сам Павал Красоўскі: (Красоўскі: ) "Мне было вельмі холадна, я захварэў пасьля гэтага. Яны таксама пагражалі, што яны пра мяне напішуць у нашай гарадзкой газэце, што я ўсіх здаў, што яны абразяць нашую арганізацыю… Пагражалі мне". Як пракамэнтаваў справу Красоўскага старшыня філіяў ТБМ і БНФ Аляксей Лапіцкі, прадстаўнікі жодзінскае міліцыі пасьля 15 кастрычніка сталі частымі наведвальнікамі тых школаў, дзе займаюцца няпоўнагадовыя актывісты Таварыства Беларускае Мовы, Маладога Фронту, клюбу "Ліцьвіны". Паводле Аляксея Лапіцкага, міліцыянты там вядуць гэтак званыя прафіляктычныя гутаркі з настаўнікамі, каб тыя самі й праз бацькоў уплывалі на школьнікаў. Мэта: выхад старшаклясьнікаў з памянёных арганізацыяў. Па тлумачэньні я зьвярнуўся да Сяргея Куніцкага, намесьніка начальніка Жодзінскага ГАУС. Спадар Куніцкі не пагадзіўся з аргумэнтамі Алеся Лапіцкага. Маўляў, супрацоўнікі інспэкцыі працы зь дзецьмі й няпоўнагадовымі час ад часу наведваюць гарадзкія школы. Але — дзеля прафіляктыкі. Тым ня меней, факты сьведчаць, што юнакі й дзяўчаты, якія не вытрымліваюць псыхалягічнаг ціску, пачынаюць пакідаць ТБМ і Малады Фронт. Гаворыць 16-гадовы Канстантын, які ўчора заявіў пра выхад з гэтай арганізацыі: (Карэспандэнт: ) "Вы выйшлі з ТБМ?" (Канстантын: ) "Так, бо ня мяне паказалі пэдагогі". (Карэспандэнт: ) "Што Вам сказала Вашая маці?" (Канстантын: ) "Яна проста сказала, каб я выйшаў з Таварыства, бо гэтая арганізацыя не для мяне, маўляў, яна дрэнна на мяне ўплывае". Паводле Аляксея Лапіцкага, такую ж драму перажывае і 17-гадовая Кацярына. Яшчэ дзьве вучаніцы старэйшых клясаў зь сёмае школы зараз церпяць моцны настаўніцкі ўціск, але пакідаць Малады Фронт не зьбіраюцца. З-за вядомых прычынаў, агучыць прозьвішчы гэтых падлеткаў я не магу.

Самае папулярнае
1