Учора ўвечары на пачатку 19-й гадзіны сябры гомельскага аддзяленьня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" правялі каля хлебазаводу №1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай пікет супраць росту цэнаў на прадукты харчаваньня, у тым ліку на хлеб. Пікет быў несанкцыянаваным. Пікетоўцы выставілі лёзунгі "Высокім цэнам адпаведныя заробкі" і "Не – падаражэньню хлеба". Кошт на хлеб за сёлетнія 8 месяцаў пераглядаўся ажно 7 разоў і вырас, напрыклад, на гатунак "Валатоўскі" з 98 да 312 рублёў. Гараджаньне ня толькі ставіліся да пікетоўцаў са спачуваньнем, але і падказвалі іншыя формы пратэсту. Гаворыць кіраўнік абласнога аддзяленьня "Народнай Грамады" Алесь Яўсеенка: (Яўсеенка: ) "Людзі казалі, што трэба ня толькі стаяць, але і зьбіраць подпісы і аддаваць іх абласным і гарадзкім уладам. Мы паказалі, што за свае правы трэба змагацца". Хоць пікет і быў несанкцыянаваным, грамадоўцаў на гэты раз ніхто не затрымаў. Міліцыю ня выклікала нават ахова хлебазаводу, хаця і цікавілася пікетам. Учора ж увечары жанчыны з "Народнай Грамады" сабралі ўстаноўчы сход і заснавалі рэгіянальную філію Беларускай жаночай лігі. Кіранічкай яе абраная настаўніца Тацяна Кавалёва, намесьніцай – сябра "Народнай Грамады" Кацярына Гаравая.

Самае папулярнае
1