Адмова віцебскіх гарадзкіх уладаў правесьці першы Ўсебеларускі фэст недзяржаўнае прэсы "Свабоднае Слова" стала нагодаю да ўхваленьня на сёньняшнім паседжаньні Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў вострае заявы пра чарговы факт дыскрымінацыі незалежных СМІ. «Мы лічым, што падобныя дзеяньні дзяржаўных чыноўнікаў накіраваныя на абвастрэньне сацыяльнае напружанасьці ў грамадзтве», — гаворыцца ў заяве. Фэст недзяржаўнай прэсы, прысьвечаны 5-годзьдзю Беларускай асацыяцыі журналістаў, меркавалася правесьці ў Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў — 8 верасьня. Аднак, у апошні момант кіраўніцтва Палацу культуры акцыянэрнага таварыства КІМ, пад ціскам віцебскіх уладаў, адмовіла ў арэндзе памяшканьняў з прычыны, нібыта, тэрміновае неабходнасьці рамонту сцэны. Праз гэта фэст перанесены з 8 на 22 верасьня. І адбудзецца ён ня ў Віцебску, а ў Менску. Цяпер БАЖ шукае памяшканьне, адпаведнае маштабу акцыі, удзел у якой ужо пацьвердзілі з паўсотні недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў, а таксама госьці зь Летувы й Расеі. Для віцэ-прэзыдэнта БАЖу Аляксандра Тамковіча перашкоды ў арганізацыі фэсту ня сталі нечаканасьцю: (Тамковіч: ) "Гэта вельмі лягічны вынік палітыкі, якую дзяржава праводзіць у адносінах да незалежнай прэсы на працягу апошніх шасьці гадоў. Улады паказалі свой сапраўдны твар. Яны паказалі, як яны ставяцца да перамен". Спадар Тамковіч зьвязвае сытуацыю вакол фэсту з выбарчай кампаніяй у лукашэнкавы парлямэнт: (Тамковіч: ) "Я лічу, што гэта адна з першых ластавак, і яшчэ мы ня раз убачым, як на недзяржаўную прэсу аказваецца ўціск з боку ўладаў. Магу спрагназаваць, што ў бліжэйшыя дні будуць прыходзіць кантралёры, будуць ужывацца штрафныя санкцыі да газэт, будзе весьціся ціск на канкрэтных асобаў журналісцкага цэху. Праз месяц, я ўпэўнены, мы будзем мець газэты, у якіх будуць па два і, нават, па тры папярэджаньні. Мы гэта бачылі ў 96 годзе, мы гэта бачылі падчас альтэрнатыўных выбараў". БАЖ заяўляе: «антыканстытуцыйнае стаўленьне афіцыйнае ўлады да незалежных журналістаў і выданьняў супярэчыць заканадаўству, дэклярацыям дзяржавы стварыць клімат даверу і ўсталяваць на час выбараў «пэрыяд міру».

Самае папулярнае
1