Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 30 жніўня 2000 г.


Камэнтар да сёньняшняй пастановы тэхнічнай канфэрэнцыі кіраўніка Палітычнага камітэту Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі, Украіны і Малдовы Яна Вірсмы.

(Вірсма: ) "Я прадстаўнік Эўрапарлямэнту і кажу ад яго імя. Мы заклапочаныя трыма рэчамі. Першае, гэта выкананьне чатырох умоваў. Другое – стратэгічная мэта, якую мы маем для Беларусі. А трэцяе, гэта тэхнічная сытуацыя – як падыйсьці да гэтых выбараў? Наконт чатырох умоваў – мы бачым, што дасягнуты прагрэс, саступкі ўрадам зробленыя, нават зусім нядаўна. З другога боку, мы не разглядаем гэтыя саступкі як дастатковыя, каб апраўдаць шырокамаштабнае назіральніцтва з боку міжнароднай супольнасьці. І цяпер мы абмяркоўваем тып кампрамісу, які б браў пад увагу ўсе тры папярэдне згаданыя элемэнты. Так што – прагрэс наконт чатырох умоваў, але недастатковы. Мы мусім быць інфармаваныя пра сытуацыю ў Менску, але не павінны ісьці так далёка, каб легітымізаваць або даць выгляд, што мы легітымізуем гэты працэс. І мы мусім выявіць пазыцыю, каб паказаць, што Беларусь і беларускі народ для нас важныя".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG