Крычаўскія прадпрыемствы і арганізацыі незалежна ад формы ўласнасьці атрымалі спэцыяльнае распараджэньне стварыць мабільныя групы, асноўнай мэтай якіх павінна стаць адсочваньне палітычнага клімату ў сваім працоўным асяродзьдзі. Пра гэта паведаміла крычаўскае грамадзкае аб'яднаньне Кантакт-цэнтар. Кіраўнікі шэрагу крычаўскіх прадпрыемстваў, паводле паведамленьня Кантакт-цэнтру, павінны стварыць мабільныя групы ў сьціслыя тэрміны. Такое, нібыта, рапараджэньне Крычаўскага райвыканкаму. У групу трэба ўключыць ня менш за тры чалавекі, і людзі гэтыя павінны быць палітычна надзейнымі з пункут гледжаньня ўлады. Паводле інфармацыі карэспандэнта "Свабоды", сьпісы ўжо паступаюць у райвыканкам. Задача груп – сачыць за палітычным кліматам у працоўным калектыве, а найбольш актыўна незадаволеныя жыцьцём будуць брацца на "заметку". Праўда, што будзе далей рабіцца з такімі нядобранадзейнымі таварышамі па працы, пакуль невядома. Інфарматары крычаўскага Кантакт-цэнтру лічаць, што аўтарства распараджэньня аб стварэньні так званых мабільных групаў, якія ўсім больш за ўсё нагадваюць кманды даносчыкаў у сучаснай форме, належыць абласной вэртыкалі. Аднак пакуль гэтыя зьвесткі не пацьвярджаюцца. Ва ўпраўленьні інфармацыі магілеўскага аблвыканкаму настойваюць на існаваньні толькі агітацыйных групаў, якія ні для каго не зьяўляюцца сакрэтам. Такія групы ў вызначаныя інфармацыйныя дні, як вядома, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, праводзяць палітінфармацыі; усе заўвагі народу як прычыны для незадавальненьня абагульняюцца і прадстаўляюцца высокаму начальству. А вось апошнія крычаўскія падзеі спэцыялісты ў ідэалёгіі адносяць хутчэй да так званага сапсаванага тэлефону і залішняй стараннасьці раённай вэртыкалі ў выкананьні ўстановак абласнога кіраўніцтва дасканала ведаць абстаноўку ў працоўных калектывах напярэдадні выбараў.

Самае папулярнае
1