Другі дзень доўжыцца стыхійны страйк на Стаўбцоўскім машынабудаўнічым заводзе. Учора рабочыя з прычыны нявыплаты заробкаў, якія затрымліваюцца пачынаючы з чэрвеня, спынілі працу. Страйк працягваўся і сёньня. Як паведаміў "Радыё Свабода" старшыня Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Віктар Трошчый, такая сытуацыя, на ягоную думку, склалася з прычыны непрадуманага адзьдзяленьня прадпрыемства ад Менскага маторнага заводу. Бо Міністэрства прамысловасьці Беларусі й дырэкцыя маторнага фактычна спынілі фінансаваньне калектыву новастворанага прадпрыемства. Сёньня спадар Трошчый адаслаў кіраўніку міністэрства Аляксандру Харлапу і прэм'еру Ўладзімеру Ярмошыну зварот, у якім патрабуе неадкладнае выдачы стаўбцоўскім машынабудаўнікам 300 мільёнаў рублёў запазычанай дзяржаваю заробкавай платы.

Самае папулярнае
1