Камэнтар старшыні партыі БНФ "Адраджэньне" Вінцука Вячоркі… (Вячорка: ) "Не выпадае сумнявацца ў тым, што тройка ПА Рады Эўропы гэтым разам імкнулася быць аб'ектыўнай. На тых сустрэчах, на якіх прысутнічалі мы, задавалася пытаньне, вострае пытаньне, усім бакам. Была шырокая палітра сустрэчаў. Як і належала б спадзявацца ад сапраўды аб'ектыўнай групы, яна пацьвердзіла невыкананьне ніводнага варунку, а ад сябе дадам, што гэта з боку Лукашэнкі была вяршыня нахабства – дэманстратыўна ня выканаць ніводнага варунку і абвесьціць выбары. Гэта пацьвярджае абсалютную слушнасьць абранай дэмакратычнай апазыцыяй стратэгіі – няўдзел у выбарчым фарсе і правядзеньне ўласнай кампаніі падтрымкі 4-х варункаў правядзеньня дэмакратычных выбараў.
Самае папулярнае
1