Палітычная рада Аб'яднанае Грамадзянскае партыі прагаласавала за няўдзел у выбарах у гэтак званую "Палату прадстаўнікоў". Аднак дыскусія, якая цягнулася амаль пяць гадзінаў, паказала, што ў партыі не існуе адзінае думкі на гэты конт. Дзеля таго, каб пэўным чынам зафіксаваць пазыцыю Палітычнае рады Аб'яднанае Грамадзянскае партыі, удзельнікі ейнага сёньняшняга паседжаньня вымушаныя былі правесьці пайменнае галасаваньне. Калі глядзець толькі на лічбы, дык перамогу, так бы мовіць, за яўнай перавагаю атрымалі прыхільнікі байкоту выбараў. Супраць удзелу сябраў партыі ў выбарчай кампаніі выказаліся 19 чалавек. "За" прагаласавлі толькі тры. Але ж кожны з трох – надзвычай вядомыя людзі. Гэта ганаровы старшыня партыі Станіслаў Багданкевіч, намесьнік старшыні Васіль Шлындзікаў і дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Ўладзімер Навасяд. Пра тое, што ў партыі няма адзінае думкі, сьведчыў хаця б такі факт – яшчэ да пачатку дыскусіі было вырашана, што зь інфармацыяй па выбарчаму пытаньню выступяць адразу тры чалавекі. Намесьнік старшыні партыі Павал Данэйка адстойваў ідэю няўдзелу ў выбарах, Станіслаў Багданкевіч і Васіль Шлындзікаў разьвівалі супрацьлеглую думку. Паколькі аргумэнты прыхільнікаў байкоту больш вядомыя, ёсьць сэнс выкласьці погляд іхных апанэнтаў. Яны казалі пра тое, што палітычная партыя ня можа ператварацца ў нейкую сэкту, што яна павінная атрымаць мандат даверу ад народу. Прагучала думка й пра тое, што дэмакратычна настроеныя дэпутаты, калі яны пройдуць у "Палату прадстаўнікоў", змогуць праз год-два законным шляхам пашырыць функцыі і паўнамоцтвы гэтае "кішэннае" палаты і зрабіць яе сапраўдным парлямэнтам. Казалася і пра тое, што трэба пакрыху адваёўваць пляцдарм ва ўладаў. Аднак іншыя выступоўцы, у прыватнасьці Віктар Карніенка, Яўген Лабановіч, Анатоль Лябедзька і шмат хто яшчэ не пагадзіліся з такім падыходам. Яны лічаць, што ўдзел у выбарах, калі Лукашэнка і ягонае атачэньне нічога не зрабілі для выкананьня папярэдніх умоваў прызнаньня выбараў свабоднымі й дэмакратычнымі, згуляе на руку рэжыму. А што тычыцца захопу пляцдармаў, дык было падкрэсьлена, што можна захапіць увесь пляцдарм у адным, але галоўным баі – выбарах прэзыдэнта краіны. Менавіта на падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў трэба неадкладна настройваць партыю, падкрэсьлівалі выступоўцы. Такі пункт гледжаньня ў выніку й перамог. Да галоўнага змаганьня трэба рыхтавацца ўжо сёньня.

Самае папулярнае
1