Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 ліпеня 2000 г.


Першае простае ўключэньне ў эфір з плошчы Бангалёр нашага карэспандэнта Віталя Цыганкова.

(Ціхановіч: ) "Скажыце, Віталь, дзе канкрэтна вы знаходзіцеся, і што там зараз адбываецца?"

(Цыганкоў: ) "Я знаходжуся ў Парку Дружбы народаў, што паблізу ад пляцу Бангалёр. Тут на адмыслова адведзенай пляцоўцы прыкладна праз паўгадзіны павінен адбыцца рок-канцэрт, прысьвечаны гадавіне прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці".

(Ціхановіч: ) "Гэтая акцыя ў Менску афіцыйна дазволеная ў адрозьненьне ад акцыяў у іншых гарадох краіны?"

(Цыганкоў: ) "Варта нагадаць перадгісторыю гэтага. Толькі пазаўчора Менгарвыканкам паведаміў пра забарону мітынгу і сьвяточнага канцэрту ў паркі імя Горкага і перанос імпрэзы на плошчу Бангалёр. Арганізатары палічылі, што ў такіх абставінах мітынг праводзіць нямэтазгодна і вырашылі абмежавацца рок-канцэртам пад назовам "10 гадоў – 10 хітоў". Але сёньня ў дварох каля парку імя Горкага можна было бачыць шмат міліцэйскіх машынаў, аўтобусаў. Некалькі аўтобусаў і машынаў стаялі таксама каля ўваходу ў парк. А 5-й гадзіне там сабралася каля трыццаці чалавек і столькі ж журналістаў. Ад імя арганізатараў акцыі Вячаслаў Сіўчык абвесьціў прысутным, што сёньня мітынгу ня будзе і запрапанаваў усім арганізавана пайсьці на рок-канцэрт, які адбудзецца на пляцы Бангалёр.

(Ціхановіч: ) "Я нагадаю, што на мейсцы падзеі застаецца наш карэспандэнт Віталь Цыганкоў, і мы будзем чакаць ад яго паведамленьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG