Прызначэньне Віктара Чыкіна камэнтуе вядомы беларускі кінематаграфіст, былы кіраўнік кінастудыі "Летапіс" Уладзімер Халіп. (Халіп: ) "Для мяне гэтае прызначэньне не было нечаканым. Было б нечакана, каб зьявіліся нейкія людзі, досыць вядомыя ў рэспубліцы, дзеячы вядомых партыяў або проста прыстойныя людзі. На вялікі жаль, прэзыдэнт яшчэ раз прадэманстраваў, што ён ня хоча ніякіх кампрамісаў і на ніякія кампрамісы ня пойдзе. Я ня ведаю, для каго ў Беларусі, для каго ў сьвеце яшчэ няясна, што гэты рэжым пераменаў не выносіць і на ніякія зьмены сваёй палітыкі ён ня пойдзе. Прызначэньне чалавека на тэлебачаньне, які забараняў мітынгі, які выпускаў сабак на дэманстрантаў, які рабіў усё, каб зьнішчыць дэмакратыю ў Беларусі, яшчэ раз сьведчыць, што гэты рэжым хоча толькі аднаго – бязьмежнай улады, бязьмежнай дыктатуры, і будзе хлусіць, хлусіць, хлусіць. Што ён і рабіў заўсёды. Таму ён выбраў людзей, якія прыдатныя для гэтай задачы, якія выканаюць яе дасканала. Гэтае тэлебачаньне было каналам хлусьні, яно такім каналам і застанецца на ўвесь тэрмін, пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе". Гутарыў

Самае папулярнае
1