Наш камэнтар да сёньняшніх заяваў Алега Батурына. Як бачым, кіраўнік польскага Гэльсынскага камітэту Марэк Навіцкі заявіў, што ведае людзей, якім Батурын паведамляў пра сваё выкраданьне спэцслужбамі. З улікам сумнавядомых якасьцяў лукашэнкаўскіх спэцслужбаў, а таксама зважаючы на зьнікненьне апазыцыйных палітыкаў і журналістаў, увага прэсы да такой магчымасьці, нават і ў якасьці вэрсіі, – зусім зразумелая. Не зразумелыя толькі матывы паводзінаў спадара Батурына. Назіраючы збоку, застаецца толькі пазайздросьціць сувязям чалавека, які, заяўляючы ня проста пра палітычны перасьлед на Радзіме, а пра тое, што яму пагражаюць вярнуць на Радзіму "у цынкавым канвэрце" (цытата з інтэрвію Батурына "Белорусской Деловой Газете"), бесперашкодна перасякае зусім непразрыстую дзяржаўную мяжу, вяртаецца на Радзіму, пранікае ў амбасаду іншай краіны і зьбірае там прэсавую канфэрэнцыю, і якому потым, з улікам ўсяго гэтага, улады дазваляюць – хай сабе і сыходзячы з гуманных меркаваньняў – пакінуць Беларусь…
Самае папулярнае
1