Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 ліпеня 2000 г.


Казімір Яноўскі, Магілеў

Страшнай сілы ўраган з залевай і градам абрынуўся на вёскі Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Хуткасьць ветру дасягала 31 мэтра ў сэкунду.

Хоць сьмерч і праімчаўся за лічаныя хвіліны, ён тым ня менш нарабіў бяды. У шасьці населеных пунктах пашкоджаныя 68 хатаў вяскоўцаў, 7 адміністрацыйных будынкаў, 16 гаспадарчых пабудоваў, каля 5 кілямэтраў лініяў электраперадач. Зламаныя і выкарчаваныя шмат дрэваў, у тым ліку і на могілках. Асабліва моцны ўдар стыхіі прыйшоўся на вёскі Каменка і Кучын. Тут у 30 хатах зьнесеныя дахі, а чатыры дамы, у тым ліку сакратара Каменскага сельсавету Залогінай і галоўнага аграному калгаса "Кастрычнік" Белавусавай, разбураныя дашчэнту.

У Кучыне моцна пацярпела школа, будынак сельсавету, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. Ураган зьнес па адной хаце ў вёсках Сырск і Новы Млын. На шчасьце ніхто зь вяскоўцаў не загінуў. Праўда, асобныя людзі атрымалі ўдары альбо раненьні кавалкамі бітага шкла і шыферу. Зараз на месцы стыхіі працуе каля 140 выратавальнікаў абласной управы надзвычайных сытуацыяў і мясцовых рабочых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG