У сталіцы Румыніі Бухарэсьце працягвае працу 9-я сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Сёньня дэпутаты з 54-х краінаў працавалі ў камітэтах – палітычным, эканамічным ды правоў чалавека. Беларуская дэпутацыя паралельна вяла перамовы з пярлямэнтарамі іншых краінаў, каб паінфармаваць аб рэальнай сытуацыі ў Беларусі. Давесьці Эўропе, што дыктатары не становяцца дэмакратамі, а так званы дыялёг – шыльда антыдэмакратычнага рэжыму, адна з мэтаў нашага візыту ў Бухарэст, – сказаў сьпікэр Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі. – Асабліва гэта важна напярэдадні абмеркаваньня рэзалюцыі ў пытаньні Беларусі ў палітычным камітэце ў нядзелю. Асноўная ўвага сёньня была сканцэнтраваная якраз на працы агульнага палітычнага камітэту ў пытаньнях бясьпекі. Зранку была вызначаная праграма працы. Канчатковы варыянт рэзалюцыі ў справе Беларусі, які будзе вынесены на галасаваньне Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў панядзелак, будзе прыняты ў нядзелю. На паседжаньні палітычнага камітэту беларускае пытаньне будзе разгледжанае разам з сытуаццыяй на Паўночным Каўказе. Цікава прадстаўнік Ўзбэкістану прарэагаваў на ініцыятыву стварэньня спэцыяльнай групы АБСЭ ў пытаньні краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Азіі. Ён заявіў, што гэта паставіць пад сумнеў гатовасьць Узбэкістану да капэрацыі з эўрапейскімі структурамі. Адсутнасьць групы – гэта перадумова дыялёгу з Узбэкістанам, – адзначыў узбэцкі парлямэнтар. Галоўны дакладчык сёньняшняй сэсіі палітычнага камітэту Андрэш Марсоні з Вугоршчыны прапанаваў навацыі ў асьвятленьні сытуацыі ў рэгіёне – канстатацыя без называньня канкрэтных краінаў і прыкладаў, на што дэпутатка са Швэцыі абурылася: "Калі бамбуюць насельніцтва, дык нам не называць дзе?" Чэскі парлямэнтар таксама адзначыў: "Калі ў Беларусі дыктатура, дык як разглядаць праблему без дэталёвага кантэксту Беларусі?" Прадстаўнік Чэхіі заявіў, што сытуацыя з правамі чалавека ня можа быць унутранай праблемай, гэта – агульнаэўрапейскае, Беларусь патрабуе такой самай дапамогі, як чэхі за камуністычным часам. Сёньня таксама вяліся дэбаты ў камітэце правоў чалавека. Там прысутнічаў дэпутат Уладзімер Нісьцюк. Ягоны выступ, прысьвечаны сродкам масавай інфармацыі ў Беларусі, адбудзецца заўтра. Пад вечар усе ўдзельнікі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ былі запрошаныя на экскурсію па Бухарэсьце.

Самае папулярнае
1