Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 ліпеня 2000 г.


Браніслава Станкевіч, Віцебск

5 ліпеня – першы дзень 9-га міжнароднага фэстывалю "Славянскі базар" у Віцебску. Пра пачатак фэстывальных падзеяў распавядае Браніслава Станкевіч.

Нягледзячы на тое, што афіцыйнае адкрыцьцё фэстывалю – 5 ліпненя, першыя фэстывальныя канцэрты ўжо адбыліся. І не пасьпела яшчэ высахнуць фарба ў сьпешна падноўленым амфітэатры, яшчэ ня вывезьлі ўсё сьмецьце ды будаўнічы друз з Віцебскіх вуліцаў, а горад ужо з самага 3-га ліпеня фэстываліць напоўніцу.

Здарылася ўжо і першая фэстывальная нерыемнасьць – 4 ліпеня сарваўся канцэрт расейскай супэр-зоркі Алы Пугачовай: фэстывальнае кіраўніцтва, як стала вядома, ня здолела забясьпечыць сьпявачцы папярэднюю аплату, хаця білеты на ейныя канцэрты былі самыя дарагія – ад 7 да 14 тысяч беларускіх рублёў – і ракупляліся даволі ахвотна. Білеты на канцэрты іншых расейскіх эстрадных зорак каштуюць троху таньней – прыкладна ад 500 рублёў да 10 тысячаў, а шмат на якія канцэрты білетаў ужо няма – прададзеныя загадзя. Тым болей, што на фэстываль чакаецца прыезд 33 дэлегацыяў замежных дзяржаваў, і гарвыканкам заабавязаўся забясьпечыць гэтых гасьцей усім, у тым ліку і бясплатнымі квіткамі на ўсе фэстывальныя імпрэзы. Колькі гэта будзе каштаваць гораду – другая фэстывальная таямніца пасьля засакрэчанага кошту рэканструкцыі летняга амфітэатру, у якім зьявілася новая ложа для ганаровых гасьцей плошчай у 24 квадратныя мэтры.

І самыя ганаровыя госьці ўжо прыехалі, а фэстывальная праграма 5 ліпненя нечакана ўзбагацілася яшчэ адным мерапрыемствам, спартовым – Аляксандар Лукашэнка наведаў 5 ліпня віцебскі лядовы палац, і з гэтай нагоды там ладзіўся пазачарговы хакейны матч. Ролю лукашэнкаўскіх фанаў мусілі адыграць у тым ліку і студэнты мясцовага мэдычнага ўнівэрсытэту, тэрмінова адкліканыя з мэдычных установаў, дзе яны праходзілі практыку.

Дзеля тых, для каго спартовы лад жыцьця не зьяўляецца самамэтай, а таксама для тых, хто ня ў стане адолець грашовы бар'р у некалькі тысячаў рублёў, у Віцебску падрыхтаваныя фэстывальныя мерапрыемствы іншага кшталту. Шмат хто перакананы, што задавальненьне ад яго больш пэўнае. І гэта ня толькі бясплатныя імпрэзы на адкрытых гарадзкіх пляцоўках. Перадусім, гэта шматлікія харчовыя кропкі з традыцыйным фэстывальным мэню: лёдава, канапкі ды рознага кшталту ды кошту сьпіртовыя напоі. Пра гэта паклапаціліся шмат якія віцебскія ўстановы ды вытворцы. Да прыкладу, віцебскі лікёра-гарэлачны завод якраз да гэтых дзён прымеркаваў выпуск гарэлкі пад назвай "Фэстывальная", а тутэйшы выцьвярэзьнік, што паказаў вопыт мінулых год, лёгка прымае 40-50 кліентаў штоначы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG