У Кастрычніцкім судзе Менску была часова прыпыненая грамадзянская справа паводле пазову судзьдзі Жаны Хвайніцкай да дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі Валерыя Шчукіна ў абарону гонару й годнасьці. Хвайніцкая мае намер праз суд забавязаць газэту Народная Воля і Шчукіна прынесьці публічныя прабачэньні і спагнаць зь іх два мільёны рублёў за маральную шкоду. Сёньня ў Кастрычніцкі суд для ўдзелу ў працэсе зьявіліся Валеры Шчукін, ягоная адвакатка Тацяна Станкевіч і прадстаўнік газэты Народная Воля Андрэй Бастунец. У судовым паседжаньні высьветлілася, што пазоўніца Хвайніцкая знаходзіцца ў шпіталі. Нагодаю яе звароту ў суд стаў артыкул Шчукіна пад назваю "330 тысячаў рублёў штрафу для прафсаюзнага актывіста", які быў надрукаваны ў Народнай Волі. У гэтым артыкуле Валеры Шчукін пісаў пра прысуд Міколу Раманоўскаму, які быў затрыманы ля прахадной аўтазаводу летась 16 сьнежня. Судзьдзя Хвайніцкая палічыла, што стыль выкладаньня артыкула зьневажаюць ейныя гонар і годнасьць. Пры гэтым яна спасылаецца на наступныя выразы: "судзьдзя не рызыкнула вяршыць правасудзьдзе без адваката", "зачытаўшы пастанову судзьдзі, толькі й засталося чарговы раз разьвесьці рукамі ды вымавіць вядомы афарызм – "а судзьдзі хто?". Ня ведаю, ці адкрывала судзьдзя Хвайніцкая перад вынясеньнем адміністрацыйнага спагнаньня гэты самы Кодэкс адміністрацыйных правапарушэньняў". Хвайніцкая ўказала ў пазоўнай заяве, што першая цытата выкладзеная недакладна, а другая вырваная з кантэксту пастановы ў зручнай для аўтара форме. Судзьдзя спасылаецца на тую акалічнасьць, што Шчукін у судовым паседжаньні не прысутнічаў, відэастужку, на якую спасылаецца, не праглядаў. Акрамя таго, у артыкуле Шчукін ня згадвае, што Раманаў прыцягваўся да адказнасьці другі раз за два месяцы. Тым больш, што й памер штрафу паводле гэтага артыкулу быў абраны самы мінімальны… Жана Хвайніцкая лічыць, што Шчукін выклаў абставіны справы такім чынам, каб выставіць яе непісьменным юрыстам і дэспатычным чалавекам. Судзьдзя паскардзілася на тое, што пасьля выхаду артыкулу многія з тых людзей, якіх яна выклікае ў суд, узгадваюць гэты артыкул і заяўляюць пра тое, што яна некваліфікаваная судзьдзя, ня ведае заканадаўства – і таму ня можа выносіць абгрунтаваныя пастановы. Хвайніцкая лічыць, што такім чынам пастаўлены пад сумнеў ейны прафэсіяналізм і дзелавая рэпутацыя. З-за хваробы Жаны Хвайніцкай далейшы разгляд справы перанесены на пачатак жніўня.

Самае папулярнае
1