Уладальнікі прыватных вясковых гаспадарак на Віцебшчыне маюць ня болей правоў, як ім дазволіць мець начальства. Улады прысвоілі сабе права распараджацца ўласнасьцю селяніна… Вырасьціўшы ва ўласнай гаспадарцы цяля, вясковец ня можа прадаць яго на базары ці выгадна здаць камэрсанту. Для гэтага трэба мець адпаведную даведку. Мясцовыя ўлады выдаваць такія даведкі катэгарычна адмаўляюцца. У кожным сельсавеце маецца копія ліста, адрасаванага старшыням райвыканкамаў і падпісанага намесьнікам старшыні абласнога выканкаму Байковым. У лісьце прапануецца ў мэтах захаваньня і нарошчваньня ў вобласьці пагалоўя буйной рагатай жывёлы спыніць выдачу даведак на маладняк з узростам да 1-го году. Гэтая, а таксама шэраг іншых папераў аналягічнага зьместу, зь Віцебску, а нават і зь Менску, паступілі ў раённыя вэтэрынарныя станцыі. Загадваць, быццам не загадваюць, але настойліва прапануюць. Аднак на месцах ніхто не асьмеліцца ня выканаць падобных прапановаў. Між тым, селяніну ня выгадна здаваць цяля ў дзяржаўныя нарыхтоўчыя пункты. Альбо ў калгасы. Дзяржава прапануе яму ад 300 да 400 рублёў за кіляграм жывой вагі здадзенай жывёлы, камэрсант абяцае 500. З гарантаваным разьлікам на месцы. Гаспадаркам, якія ня могуць своечасова разьлічыцца нават за здадзенае малако, сяляне болей ня вераць. Каму хочацца мець справу з банкрутамі? Таму мясцовыя кіраўнікі мусяць пераконваць селяніна рознымі мэтадамі. Напрыклад, гаспадаркі афармляюць банкаўскія крэдыты, каб нейкім чынам разьлічыцца з уласьнікамі жывёлы. Тэрмінова заключаюць дамовы аб куплі-продажу маладняку. Вяскоўцам даюць зразумець, што наперадзе – сенакос і жніво. Калі вяскоўцы будуць ня вельмі згаворлівымі, не атрымаюць своечасова камбайну ці застануцца бязь сена. У іншых гаспадарках наадварот: за кожную здадзеную "галаву" абяцаюць дадатковыя сенажаці. У саўгасе Красналуцкі, што на Чашніччыне, за кожнае здадзенае цяля адмерваюць па 30 сотак сенакосу. Разумеючы абсурднасьць сытуацыі, кіраўнікі гаспадарак і мясцовых ворганаў улады не асьмельваюцца пярэчыць начальству і выконваюць ролю буфэра пры сутыкненьні інтарэсаў прыватнага ўласьніка і дзяржавы. Яны мусіць адказваць за кожную жывёліну, якая эмігравала за межы вобласьці. Дарэчы, невыязднымі сталі ня толькі цяляты, але й самі кіраўнікі. Бо ім на лета дадзеныя пляны нарыхтоўкі зялёнай масы, праполцы карняплодаў. На кожнага сельсаветчыка прыходзіцца прыблізна па 10 сотак буракоў ды па 1-й тоне "зялёнкі". Такім чынам, свой летні адпачынак яны, хутчэй за ўсё, правядуць на полі.

Самае папулярнае
1