Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 чэрвеня 2000 г.


Алег Грузьдзіловіч, Менск

(Эфір 17 чэрвеня)
Адмысловы дакладчык ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Дата Парам Кумарасвамі, які вывучаў сытуацыю ў Беларусі, даў прэсавую канфэрэнцыю ў Менску па выніках сваёй паездкі…

У красавіку будучага году ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў у камісіі правоў чалавека спэцыялістамі гэтай міжнароднай арганізацыі будзе прадастаўленая справаздача аб рэальнай сытуацыі зь незалежнасьцю судьдзяў і адвакатаў у Беларусі.

Каб атрымаць на гэтую тэму зьвесткі зь першых рук, наведаў нашую краіну спэцдакладчык ААН у справе Беларусі сп. Дата Парам Кумарасвамі. На працягу шасьці дзён ён вывучаў становішча і дзеля гэтага сустракаўся з судьдзямі, адвакатамі, праваабаронцамі, дзяржаўнымі чыноўнікамі, у тым ліку з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Абрамовічам, намесьнікам старшыні Канстытуцыйнага Суду Марыскіным ды іншымі службовымі асобамі.

Мяркуючы з прэс-рэлізу, тыповыя заўвагі ёсьць да асноўных элемэнтаў судовай сыстэмы і да дачыненьняў гэтай сыстэмы зь іншымі галінамі ўлады. У прэамбуле да гэтых заўвагаў дакладчык зазначыў, што, цытую: "Значная канцэнтрацыя ўлады ў руках прэзыдэнта ад 1996 году пасьля правядзеньня супярэчлівага рэфэрэндуму".

Якія недахопы ў судовай сыстэме Беларусі ўбачыў дакладчык? Па-першае, ён лічыць магчымым называць беларускіх судзьдзяў незалежнымі, паколькі іх прызначае прэзыдэнт. Да таго ж усталяваны пяцігадовы выпрабавальны тэрмін, на працягу якога судзьдзі могуць быць звольненыя без аніякіх гарантыяў.

Пагрозай незалежнасьці судьдзяў дакладчык лічыць таксама іх нізкія заробкі, што спакушае да скарумпаванасьці. Асобна спыніўся дакладчык на ролі суду. Яго незалежнасьць сп. Кумарасвамі таксама ставіць пад сумніў, паколькі палову канстытуцыйных судьдзяў прызначае прэзыдэнт, у тым ліку й старшыню, які рэкамэндуе й іншых судзьдзяў.

Дакладчык ААН прааналізаваў і сыстэму зьяўленьня дзяржаўных актаў, якія рэгулююць жыцьцё ў краіне. Было адзначана, што роля дэкрэтаў прэзыдэнта на практыцы аказваецца не ніжэй за ролю законаў парлямэнту, а паколькі дэкрэты працяглы час дзейнічаюць без зацьвярджэньня парлямэнтам, то фактычна імі кіруецца дзяржава.

Значную ўвагу дакладчык ААН удзяляе таксама дадзеным праблемам, зь якімі сустракаюцца беларускія праваабаронцы. Былі названыя факты нападу на праваабаронцаў, выпадкі рабаваньняў офісаў праваабарончых арганізацыяў, і тое, што беларускія ўлады не рэагуюць на гэта належным чынам.

Напрыканцы спэцдакладчык ААН прызнаў, што ў беларускіх чыноўнікаў ёсьць недахопы, пра якія ішла гаворка. Паводле сп. Кумарасвамі нашыя афіцыйныя асобы казалі, толькі, што,цытую: "Яны станоўча ставяцца да зьменаў, калі ў гэтых зьменах ёсьць неабходнасьць."

Тым ня менш спэцдакладчык ААН ня лічыць сваю працу марнай. "Пасьля падрыхтоўкі дакладу, ААН выкажа свае рэкамэндацыі вашаму ўраду і дыялёг для іх выкананьня будзе працягнуты", — перакананы пасланец ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG