Агляд чарговага нумару газэты "Рабочы". "Менскі трактарны: што для яго добра і што для яго кепска?" – гэты матэрыял адкрывае нумар. Праблемы аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, эканамічная сытуацыя, у якой завод вымушаны працаваць, адносіны з Расеяй і Захадам – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія закранае артыкул. А ў Воршы – скандал: уладальнікі і кіроўцы маршрутных таксовак вырашылі аб'явіць бестэрміновы страйк. Праблема для гораду немалая, бо Ворша сярод гарадоў Беларусі напэўна лідэр па колькасьці "маршрутак". Прычына канфлікту традыцыйная: падаткі. А падрабязнасьці – на старонках "Рабочага". Лёнданскі адвакат, член Міжнароднай камісіі юрыстаў Майкл Элман быў назіральнікам на судовым працэсе па справе рабочага Магілеўскага заводу "Зеніт" Ігара Бугрова, якога за прафсаюзную дзейнасьць адміністрацыя звольніла з прадпрыемства. Містэр Элман прыехаў у Магілеў на запрашэньне Свабоднага прафсаюза Беларускага. Знаёмства з беларускай Фэмідай вельмі ўразіла дабрасумленнага брытанца. "Рабочы" знаёміць чытачоў з некаторымі фрагмэнтамі ягонай справаздачы. "Кашалёк" – традыцыйны разьдзел газэты, прысьвечаны хатняй мікраэканоміцы. Сярод сёньняшніх тэмаў – прычыны росту цэнаў (камэнтар вядомага эканаміста Леаніда Злотнікава), нечаканае падзеньне кошту менскіх кватэр, фінансавыя бедаваньні маладога бацькі ля калыскі немаўляці... А яшчэ ў гэтым нумары "Рабочага" – палітычныя падзеі апошняга тыдня, знаёмства з вопытам польскіх сялян, старонкі жыцьця славутага сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага і, як сваеасаблівы працяг тэмы, – мудрагелістая музычная галаваломка. Нагадваем, што падпісны індэкс газеты "Рабочы" – 63437. Падпіска – ў аддзяленьнях сувязі і – увага! – у пяцідзесяці кіёсках Белсаюздруку з дастаўкай ў любы кіёск сталіцы. Шукайце адпаведную аб'яву на кіёсках. Яшчэ адна магчымасьць падпісацца – праз структурныя падразьдзяленьні свабодных прафсаюзаў.

Самае папулярнае
1