Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 траўня 2000 г.


Алена Радкевіч

Выпадак Лявона Сьвеціка камэнтуе з Жэнэвы міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў.

(Саньнікаў: ) "Беларусь зьяўляецца ўдзельнікам факультатыўнага пратаколу да міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле яго любы грамадзянін можа абскардзіць дзеяньні дзяржавы ў Камітэце правоў чалавека ААН. І трэба гэтым карыстацца. Такіх справаў з Беларусі шмат. Я ня хочу зараз называць прозьвішчы, каб не пашкодзіць тым грамадзянам. Я б параіў зьвяртацца ў гэты камітэт. Беларусь – сябра ААН і нясе юрыдычныя абавязкі. Спадар Сьвецік правільна зрабіў".

(Карэспандэнт: ) "Якія могуць быць вынікі гэтай справы?"

(Саньнікаў: ) "Камітэт прыме рашэньне, і калі дзеяньні дзяржавы насілі супрацьпраўны характар, дык дзяржава павінна гэтае становішча выправіць – абвінавачаньні павінныя быць зьнятыя і страты павінныя быць кампэнсаваныя".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG