Улады спрабуюць узняць узровень гэтак званага "грамадзка-палітычнага дыялёгу". Вялікія спадзяваньні яны ўскладаюць на тое, што з удзельнікамі гэтага мерапрыемства сустрэнецца Аляксандар Лукашэнка. Сёньня дзьве з шасьці экспэртных групаў, якія ўдзельнічаюць у "дыялёгу", правялі чарговыя паседжаньні – разгледзелі розныя прапановы, папраўкі, дапаўненьні й зьмяненьні ў некаторыя законы. Першай праз гэтую працэдуру прайшла група, якая займалася паляпшэньнем Выбарчага кодэксу. Ейныя экспэрты вылучылі 62 папраўкі, але арыфмэтычнай большасьцю былі прынятыя толькі 16. Самыя радыкальныя, што тычыліся сур'ёзнага зьмяненьня выбарчага законадаўства, большасьць не падтрымала. У прыватнасьці, не прайшлі прапановы аб ўвядзеньні зьмешанае мажаратырна-прапарцыйнае сыстэмы галасаваньня, стварэньні індывідуальных выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты ды іншыя. Які лёс напаткае тыя 16 паправак, што засталіся? Нават прадстаўнікі тых грамадзкіх арганізацыяў, што ўключыліся ў гэтак званы "дыялёг", прызнаюць – у прапанаваным Лукашэнкам мерапрыемстве няма рэальнага мэханізму прыняцьця рашэньняў. 16 паправак перададзеныя ў Галоўную дзяржаўную ўправу пры прэзыдэнце. Прэзыдэнцкія юрысты павінны зрабіць іхны аналіз. Затым мяркуецца накіраваць дакумэнты ў "Палату прадстаўнікоў". Згодна зь дзеючым заканадаўствам, гэта могуць зрабіць чатыры суб'екты права: прэзыдэнт, урад, сябры "Палаты прадстаўнікоў", або праз збор 50 тысячаў подпісаў грамадзянаў. Старшыня афіцыйнага Цантарвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць: паколькі праект Выбарчага кодэксу вылучаўся ад імя прэзыдэнта, было б лягічным, каб і папраўкі да яго ўносіліся ад імя Лукашэнкі. Можна меркаваць, што такі сцэнар ужо ўзгоднены, паколькі аб'яўленая сустрэча Лукашэнкі з удзельнікамі гэтак званага "дыялёгу" ў яго добра ўпісваецца. Канкрэтны тэрмін гэтае сустрэчы пакуль не аб'яўлены, але вядома, што ў сераду, 24 траўня, мяркуецца правесьці плянарнае паседжаньне ўсіх сілаў, якія ўдзельнічаюць у гэтак званым "дыялёгу". Малаверагодна, што гэтае мерапрыемства адбудзецца пазьней, чым сустрэча з Лукашэнкам. Што ж тычыцца палітычнай апазыцыі, дык яна з самага пачатку ігнаруе гэты «дыялёг». Галоўны ейны аргумэнт добра вядомы – пераадоленьне канстытуцыйнага крызысу такім шляхам немагчыма, паколькі апрыёры прадугледжваецца, што суступкі будзе рабіць толькі адзін бок – апазыцыя. Прапанаваны ўладамі мэханізм такі, што палітычны рэжым, дэмакратызацыі якога патрабуе грамадзкасьць, будзе сам вырашаць, зь якімі прапановамі пагаджацца, а зь якімі – не. Такога дзіўнага падыходу апазыцыя прыняць ня можа. Да таго ж, прыняцьцё пляну Лукашэнкі азначала б адыход ад пляну АБСЭ, у якім адназначна гаворыцца пра «дыялёг палітычнай апазыцыі і ўладаў». Такі дыялёг ня можа быць заменены «кансультацыямі» з грамадзкімі арганізацыямі, якія ня маюць палітычнай адказнасьці перад грамадзтвам.

Самае папулярнае
1