Ад сёньняшняга дня вялікая частка супрацоўнікаў аб'яднаньня "Пінскдрэў" пайшла ў вымушаны адпачынак. Пакуль – на 10 дзён. Адно з найбольш магутных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў на Беларусі, дзе працуе больш за 5 тысячаў чалавек, апынулася на мяжы банкруцтва. Яшчэ ў лютым на паседжаньні гарадзкога гаспадарчага актыву генэральны дырэктар аб'яднаньня "Пінскдрэў" Гарыніч заявіў, што калі ў бліжэйшы час дзяржава ня зробіць рашучых захадаў па стабілізацыі эканомікі, а, у прыватнасьці, не ўвядзе адзіны курс валюты і не адмовіцца ад рэгуляваньня коштаў, то ягонае прадпрыемства можа стаць банкрутам. Аднак, як вядома, ніякіх захадаў па стабілізацыі эканомікі дзяржава не зрабіла. Больш за тое, прадпрыемству, якое жыве, па сутнасьці, на крэдыты, па рашэньні Берасьцейскага аблвыканкаму, загадалі набыць 5 тысячаў тон збожжа для гаспадарак раёну. На гэта са сваіх сродкаў трэба выдаткаваць 600 тысячаў даляраў. Але гэтыя грошы ўзяць няма дзе. Бо з-за грашовае палітыкі ураду зь мінулага году стратным для прадпрыемства стаў нават экспарт. Няма валюты, каб рамантаваць імпартнае абсталяваньне, набываць за мяжой неабходныя матэрыялы ды разьлічвацца за абсталяваньне, набытае на Захадзе ў крэдыт. З-за нізкай пакупніцкай здольнасьці грамадзянаў становіцца ўсё цяжэй прадаваць мэблю ў Беларусі ды Расеі. У выніку прадпрыемства, якое некалькі гадоў запар прызнавалася лепшым на Беларусі ў сваёй галіне, сёлета ўпершыню ня мае грошай, каб выплаціць супрацоўнікам заробкі, і мусіць адправіць амаль увесь інжэнэрна-тэхнічны пэрсанал ды добрую частку простых рабочых у дзесяцідзённы адпачынак за свой кошт. Зачыніліся нават дзіцячыя садкі, што належаць прадпрыемству. Піндрэў ня можа выканаць свае абавязкі і перад бюджэтам. У гарадзкім фінаддзеле нам паведамілі, што на сёньняшні дзень нават немагчыма назваць канкрэтную лічбу запазычанасьці, паколькі "Пінскдрэў" ёсьць адным з асноўных плацельшчыкаў у гарадзкі бюджэт, там зараз не хапае грошай на самае неабходнае. Мы ўжо распавядалі, што з-за адсутнасьці грошай веснавыя вакацыі ў пінскіх школах былі працягнутыя на 10 дзён. Цяпер у дзіцячых садках горада, якія ўтрымліваюцца за бюджэтныя грошы, заплянавана на чэрвень і ліпень скараціць колькасьць групаў, а ў раёнах, дзе побач знаходзіцца некалькі садкоў, частку зь іх зачыніць. На тое, што сытуацыя хутка выправіцца і грошы ад "Пінскдрэва" пойдуць у бюджэт, у прыватнасьці, у гарадзкім фінаддзеле не спадзяюцца. На самім прадпрыемстве пакуль ніхто ня ўпэўнены, ці змогуць усе супрацрўнікі праз дзесяць дзён вярнуцца на свае працоўныя месцы.

Самае папулярнае
1