Чарнобыльскаму Шляху дэмакратычных сілаў сёньня ў Менску папярэднічала акцыя на пляцы Бангалёр, зарганізаваная ўладамі. Акцыя на пляцы Бангалёр пачалася а 15-й гадзіне. Яшчэ за паўгадзіны да гэтага складвалася ўражаньне, што яна не адбудзецца. З прычыны адсутнасьці ўдзельнікаў. Але потым здарылася нечаканае. На пляц пачаўся масавы наплыў людзей. Дзясяткі аўтобусаў пад'ехалі да Парку Дружбы. Зь іх павыходзілі зусім не "чарнобыльцы". А між тым, гэтая акцыя плянавалася менавіта як акцыя "чарнобыльцаў". Ейны арганізатар – дабрачынны фонд "26 красавіка" – два дні таму праводзіў прэсавую канфэрэнцыю, на якой было афіцыйна абвешчана, што ва ўрачыста–жалобнай цырымоніі возьмуць удзел выключна ахвяры Катастрофы. Іх толькі ў Менску 18 тысячаў. Прэзыдэнт фонду Міхал Образаў сьцьвярджаў, што пабочных асобаў на акцыі ня будзе. Але атрымалася па-іншаму. Спадар Образаў, да якога я зьвярнуўся па тлумачэньні, паведаміў, што пра "масавасьць" яму стала вядома толькі ўчора, калі Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт даў дазвол арганізатарам "чарнобыльскага маршу". Кіраўніцтва Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, паводле словаў Образава, паведаміла яму, што на акцыю прывязуць прадстаўнікоў працоўных калектываў, студэнтаў. І сапраўды, на мітынг сталічнае кіраўніцтва прывезла працаўнікоў заводаў "Гарызонт", "Электроніка", оптыка-мэханічнага й шмат іншых, студэнтаў ВНУ й навучэнцаў прафэсійна-тэхнічных вучэльняў.- Кіраваў удзельнікамі гэтага мітынгу намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Віктар Чыкін. У гутарцы са мною ён назваў лічбу прысутных – 4 тысячы чалавек. Паводле ацэнак незалежных назіральнікаў, на пляцы Бангалёр а 15-й гадзіне прысутнічала крыху болей за тысячу чалавек. Акцыя пачалася малебнамі праваслаўнага й каталіцкага сьвятароў. Літаральна пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі пачалі пакідаць пляц. Віктар Чыкін патлумачыў нашаму радыё, што нічога дзіўнага ён у гэтым ня бачыць. Самі, – паводле ягоных словаў, – прыйшлі сюды, самі й разыходзяцца.

Самае папулярнае
1