Учора ўвечары на кватэру да актывісткі Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Галіны Юрынай уварваліся міліцыянты Фрунзэнскага РАУСу, правялі там ператрус і сканфіскавалі агітацыйныя матэрыялы да "Чарнобыльскага Шляху" Сёньня Галіна зьвярнулася са скаргаю ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія на яе думку, незаконна ўтрымліваюць улёткі й транспаранты. Міліцыянты добра ведалі, што ім там трэба было шукаць. Старшы ўчастковы інспэктар Віктар Вясёлкін склаў акт, паводле якога былі зканфіскаваныя некалькі пакункаў улётак, тры бел-чырвона-белыя сьцягі, нумар газэты "Наша Свабода" і тры транспаранты зь лёзунгамі: "Правы чалавека вышэй за ўсё", "У нас ёсьць правы чалавека, і мы ведаем імя гэтага чалавека", і "Лукашэнка, не шкадуй ядравую зброю, пашкадуй чарнобыльскіх дзетак!". Пасьля гэтага некалькі міліцыянтаў перанесьлі рэчы ў міліцэйскі "варанок". Туды ж прымусілі сесьці Галіну Юрыну і яе сяброўку Валянціну Каралёву, якая якраз знаходзілася ў той кватэры. Іх разам адвезьлі ў Фрунзэнскі РАУС. Там усе рэчы з "варанка" былі перанесеныя ў будынак РАУСу, а на Галіну Юрыну склалі пратакол паводле артыкулу 172 часткі 3 Адміністрацыйнага кодэксу (захоўваньне й распаўсюд друкаванае прадукцыі без выходных дадзеных). У адпаведнасьці з нормамі Адміністрацыйнага кодэксу, такія справы падлягаюць разгляду не ў судзе, а ў адміністрацыйнай камісіі ў раённым выканаўчым камітэце. Разглядаць справу будуць месяцы праз два. Увесь гэты час зканфіскаваныя матэрыялы будуць знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку ў якасьці рэчавых доказаў.

Самае папулярнае
1