Камэнтар Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Сямёна Шарэцкага. (Шарэцкі: ) "Я думаю, гэты запіс выцякае з тых пастановаў АБСЭ, Рады Эўропы і іншых міжнародных арганізацыяў, парлямэнтаў дэмакратычных дзяржаваў, якія ад самага пачатку прызналі Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, як адзіны заканадаўчы і вышэйшы прадстаўнічы ворган на тэрыторыі Беларусі. І мы спадзяемся, што гэта будзе нават і пасьля таго, калі Лукашэнка паспрабуе правесьці нейкія нелегітымныя – а легітымнымі яны ня будуць – выбары ў свае палаткі. Вярхоўны Савет працягвае свае паседжаньні, працягвае працаваць Прэзыдыюм ВС, і, я думаю, што ён яшчэ больш будзе актывізоўваць сваю дзейнасьць у наступны пэрыяд. І, я думаю, што будуць узмацняцца і кантакты паміж кіраўнікамі ВС, і лідэрамі, і палітыкамі – ня толькі Заходніх, але і іншых дзяржаваў. Магу яшчэ дадаць, што я афіцыйна запрошаны на сумеснае паседжаньне прадстаўнікоў парлямэнтаў балтыйскіх краінаў, якое адбудзецца напачатку травеня ў Таліне. Я думаю, што там таксама будзе прынятая нейкая рэзалюцыя з падобным зьместам". Гутарыў

Самае папулярнае
1